8. Вершы аб лёсах і долях

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

13     ТВАРЫ ЛЁСУ

 

Праз лугi i лясы, i балоты

Прабягае няўрымслiвы лёс,

Падаруе удосталь пяшчоты

Або мора трывогi i слёз,

 

Цi падыме на крылах ў нябёсы,

Або кiне у прорву на дно,

Падабаюцца лёсу кур'ёзы,

Вытварае iх стала даўно.

 

Ход наступны яго невядомы:

Шчодра песцiць або дае боль,

То душа засумуе ад стомы,

То ад радасцi скача пад столь.

 

Лёс цiкавы, але неслухмяны,

Адразняецца тварам заўжды,

То наносiць нязносныя раны,

То, хоць ў вуха кладзi, залаты.

 

Вытварае зiгзагi бясконца,

Бо да змен нечаканых ахвоч,

Падаруе ўдзень яркае сонца

Або зоркi праззяюць ўсю ноч.

 

Можа моцна звязаць ланцугамi

Цi ў нябёсы iмкнецца ў палёт,

Прабягае лёс любы лугамi,

Ў лес загляне цi ў царства балот.

 

2.10.1992

 

Home Page     Змест

 

17     ЦЯЖКI ВЫБАР

 

Разбеглiся майго жыцця шляхi:

Якi бяду дасць, а якi украсу,

Цi першы будзе вабны, цi другi?

Нiяк рашэнне не прыняць адразу.

 

I першы шлях здаецца дарагi,

Другi заззяе часам, нiбы сонца,

Схавана шчасце дзе, дзе боль скрухi,

I доўжыцца няўпэўненасць бясконца:

 

Трывалым будзе у жыццi саюз,

Па лёсе пойдзем у каханнi разам?

Пакуль што выбар цiсне, нiбы груз,

Становiцца яшчэ цяжэйшым з часам.

 

Рашэння, пэўна, добрага няма,

Для сэрца надта цяжкае заданне,

Шлях выбраць не ўдаецца нездарма,

Рашучасць можа падарыць каханне.

 

Павiнна толькi сэрца выбiраць,

Калi адзiны будзе любы ў свеце,

Яшчэ патрэбна трохi пачакаць,

Каб вабны сэрцу шлях адкрыўся трэцi,

 

Рашаць зусiм не прыйдзецца задач,

Не будзе месца у душы турботам.

Пакуль не выбраць мне, хаця заплач,

Рашэнне адкладаецца на потым.

 

4.10.1992

 

Home Page     Змест

 

33     ШАША КАХАННЯ

 

Жыццёвы шлях бяжыць не па шашы:

Праз лес цi поплаў, або ўскрайкам поля,

Незразумела, што дасць для душы

Непадуладная нiкому доля.

 

Ды долю вызначае кожны крок,

Наперадзе нiчога невядома,

Бо памылiцца можа i прарок,

Душу чакае радасць або стома.

 

Пакуль што сцежка ўецца па глушы

I не дае на шчасце мець надзеi.

Цi выйдзе яна з часам да шашы?

Дагэтуль непрыдатныя падзеi.

 

Змянiць жадаю страсна дрэнны лёс,

Але спаткаць не вельмi проста дзiва,

Каб узляцець ад шчасця да нябёс,

Цяпер па сцежцы рухаюсь iмклiва.

 

Каханага чакаю доўгi час,

Абрыдлi цяжка адзiноты путы,

Хаця прамень надзеi i не згас,

Ды без кахання на душы пакуты.

 

I адчуваю горыч i бяду,

Вакол вясновы цвет, я не кахаю,

Да шчасця сцежкай вузкаю iду,

Шашу кахання палкага шукаю.

 

24.10.1992

 

Home Page     Змест

 

84     ЛЁС

 

Каб лёс патрошку усмiхаўся

I мог ў жыццi натхненне даць,

Патрэбна, кожны каб стараўся

Няшмат ад любых вымагаць.

 

Калi патрабаваць замнога,

У лёсу норавы свае,

Ён, як на зло, амаль нiчога

Ў скарбнiцу шчасця не дае.

 

I як не склалiся б падзеi,

Не трэба шмат патрабаваць,

Свае жаданнi i надзеi

Лепш ў глыбiнi душы хаваць.

 

Штыль лепш, чым шторм ў адкрытым моры,

Душу не трэба хваляваць,

За тое ўсё, што ёсць, не горай,

Падзяку лёсу аддаваць.

 

Адсунуць каб ў жыццi пагрозу,

Каб лёс пяшчотна шкадаваў,

Удзячным быць патрэбна лёсу,

Каб кожны лёс свой шанаваў.

 

Жыццё бясконца шчасным будзе

I здатна радасцi дарыць,

Калi удасца стала людзям

Сябрамi толькi з лёсам быць.

 

27.12.1992

 

Home Page     Змест

 

85     СIЛА ЛЁСУ

 

Лёс заўсёды злыя жарты

З намi здатны вытвараць,

Ён у дзеяннях упарты

I не хоча адступаць.

 

Лёс дае ў жыццi натхненне

Цi кiдае ў прорву зноў,

Лёс – цiкавае стварэнне,

Ён – i гора, i любоў.

 

А калi на сэрцы рана,

Плач, не плач – няўмольны лёс,

Будзе на душы пагана,

Хоць пральецца мора слёз.

 

Нам здаецца, што мы самi

Здатны што-небудзь зрабiць,

Пасмяецца лёс над намi,

Бо iнкш не можа быць.

 

Лёс з камення, а не з глiны,

Яго нельга сфармаваць,

Таму лёс заўжды павiнны

Мы з удзячнасцю прымаць.

 

Для палёту дорыць крылы,

Узлятаць каб да нябёс,

Уладар магутнай сiлы

Сцiплы i нябачны лёс.

 

27.12.1992

 

Home Page     Змест

 

113     ШЛЯХ АСАЛОДЫ

 

Ў жыццi ёсць розныя шляхi,

Iх выбiраюць ад нагоды:

Шляхi бязрадаснай тугi,

Шляхi чароўнай асалоды.

 

Ды, як знайсцi жаданы шлях,

Дзе шчасця будзе больш, чым мора,

I радасць светлая ў вачах

Не згасне, бо не будзе гора?

 

Ды цяжка дасягнуць нябёс,

Хоць вабiць прыгажосць бясконца,

Бо часта прапануе лёс

Цень надта чорны замест сонца,

 

I замест радасцi – тугу,

Замест усмешак – толькi слёзы.

Як выбраць лепшы лёс магу,

Калi вакол благiя лёсы?

 

Цi той, цi гэты выбраць шлях,

Хаця шляхоў бясконца многа,

Чакае немiнучы крах

I надта рэдка перамога.

 

Не пастаю за лёс ў цане,

Малюся аб такой патрэбе,

Шлях асалоды трэба мне,

Ды iх, як зорак ў чорным небе...

 

6.09.1993

 

Home Page     Змест

 

164     ЗАМКНУТАЕ КОЛА

 

Здараюцца ў жыццi такiя лёсы,

Што ўпарта вядуць ў жудасны тупiк,

Хаця спачатку не было пагрозы,

I шчасце ззяла, нiбы снежны пiк.

 

Здавалась, што каханне будзе вечным,

Але iнакшым апынуўся лёс:

Бо адгукнуўся болем ён сардэчным,

I вочы былi вогкiмi ад слёз.

 

Бяда паўстала неадольным мурам,

Цягнуўся шэры або чорны час,

I нават ясны дзень здаваўся хмурным,

Бо настрой, як ў кастры вуголле, згас.

 

Калi ўвесь час сказаць баяцца слова

Каханым, каб не страцiць iх любоў,

Хай лепей сваркай скончыцца размова,

Каб толькi вечны страх ў душы прайшоў.

 

Няма нiчога дараджй свабоды,

Яна лепш ўсiх каштоўнасцей другiх,

Бо ланцугi ствараюць перашкоды,

Паднiмецца паводка, змые iх.

 

Не разамкнецца замкнутае кола,

Калi яго зусiм не разрываць,

Няхай надзея будзе надта кволай,

Яе не трэба поўнасцю страчаць.

 

21.09.1993

 

Home Page     Змест

 

186     ЗАЎЧАСНАЕ «НЕ!»

 

Ужо адплылi лёсу караблi,

Пад цягнiкамi адзвiнелi рэйкi,

Спусцiлася з нябёсаў да зямлi,

Хутчэй каб адшукаўся мне лёс нейкi.

 

Прайшла яшчэ сцюдзёная зiма,

Хоць не гняце бясконцая завея,

Але кахання, як раней, няма,

I нават не з'яўляецца надзея.

 

Не ведаю: бяда або вiна,

Што шчасце маё – нiбы вецер ў полi,

Мiнае хуткi час, ды я адна.

Мо, шчасце не спаткаецца нiколi?

 

Магла ў свой час паплыць на караблi

Цi ў цягнiку мець месца у вагоне,

Ды прапановы вабныя прайшлi:

Стаю у адзiноце на пероне.

 

За лёс няўдалы адчуваю страх,

А час бяжыць няўрымслiвы i скоры,

Другiя к шчасцю едуць ў цягнiках

Цi ў караблях плывуць к яму па моры.

 

Цвiтуць сады, чаруе зноў вясна,

I для шчаслiвых сонца ззяе ясна,

А я стамiлась, бо дасюль адна,

Бо «Не!» казаць iмкнулася заўчасна.

 

28.09.1993

 

Home Page     Змест

 

190     ЗIГЗАГI ЛЁСУ

 

Лёс здаваўся мне цудоўным сном,

Шлях жыццёвы засыпалi ружы,

Восень залатая за акном,

Ды душа стамiлася ад сцюжы.

 

Ведала, што пераменны лёс,

Можа знак змянiць ў адно iмгненне,

То галубкай ўзносiць да нябёс,

То кiдае ў цемру сутарэння.

 

I ад ведаў вынiку няма,

Знайсцi цяжка лепшае рашэнне,

Бо папала ў цяжкi стан сама,

Проста даваць iншым суцяшэнне.

 

А калi сустрэне сумны час,

Знайсцi нельга годнага уроку,

I чароўны настрой знiкне ўраз,

Зрабiць к выйсцю не ўдаецца кроку.

 

Душу мучыць незвычайны стан,

Было шчасце – стала ўмiг трывожна,

Ў лёсе заўжды тоiцца падман,

Трэба з iм паводзiць асцярожна.

 

Лёс падобны вельмi на зiгзаг,

Нават, калi будзе ён святковым,

Трэба мець за лёс бясконцы страх,

Стала быць да горшага готовым.

 

29.09.1993

 

Home Page     Змест

 

195     ВЫПРАБАВАННЕ

 

Прыемна паглядзець ў блакiт нябёс,

Душу чаруе кожнае iмгненне,

Але дае выпрабаванне лёс:

Кiдае нечакана ў сутарэнне.

 

Чакаць цярплiва трэба час другi,

Бо наракаць – не лепшае уменне,

Прайсцi лепш лесам, выйсцi на лугi

I атрымаць цудоўнае натхненне.

 

Бо лёс – вялiкi i дзiвосны маг,

I мае неабмежаную сiлу,

Ён выбiрае неабходны шлях,

Не паддаецца знешняму уплыву.

 

Лёс выяўляе жорсткасць i любоў,

У змозе вадэвiль змянiць на драму,

Даць ворагаў або знайсцi сяброў,

Завесцi на вяршыню або ў яму.

 

Як кепска, лiць не трэба горкiх слёз,

У лёса два бакi: арол i рэшка,

Калi падорыць шчасце любы лёс,

Заззяе белазубая усмешка,

 

Зноў сонейка паднiмецца ў зенiт,

I хмары вельмi хутка знiкнуць з неба,

З натхненнем добра паглядзець ў блакiт,

I шчасця ў жыццi большага не трэба.

 

29.09.1993

 

Home Page     Змест

 

216     СЦЯЖЫНКА ДОЛI

 

Iду прысадай дзiўнаю з бяроз,

Нясуць, як крылы, хутка мяне ногi,

Такi шлях прапануе шчыры лёс,

Хаця iснуюць iншыя дарогi.

 

Бягуць сярод квiтнеючых садоў,

Ад iх у сэрцы радасць i пяшчота,

А ёсць такiя, што вядуць у роў,

У багну i смярдзючае балота.

 

Сцяжынка лёсу або магiстраль,

Што падаруе выбар выпадковы?

Каму на шчасце, а каму на жаль

Запрапануе лёс свае умовы.

 

Як выбраў шлях, патрэбна iм iсцi,

Хоць будуць сустракацца перашкоды,

Няма адразу дзвюх дарог ў жыццi,

Адзiн шлях добры цi благi заўсёды.

 

Лёс прапануе варыянтаў шмат,

Бягуць сцяжынкi па жыццёвым полi,

Ды выбару не кожны надта рад,

Сцяжынкi лепшай не знайсцi нiколi.

 

Як цяжка адшукаць сярод дарог

Адзiную, сваю сцяжынку долi!

Жаданую мэту хто здзейснiць змог,

Той шчасця атрымаў ў жыццi даволi.

 

7.10.1993

 

Home Page     Змест

 

233     ЛЕПШЫ ЛЁС

 

Жыццё ад нараджэння i да смерцi

Iшло заўжды, далей так будзе зноў,

Час iснаванне цалкам здатны сцерцi,

Не застанецца кропелькi слядоў.

 

Ўсё роўна жыць на белым свеце варта,

Красу бясконца назiрае зрок,

Вядзе ўсiх час да фiнiшу упарта,

Рашучы i няўмольны яго крок.

 

Аб смерцi думкi нават не лунае,

Няма нi хвалявання, нi тугi,

Ды кожнага суровы час чакае,

Такiя у жыцця заўжды шляхi.

 

Не абысцi прыроднага закону,

Няма такога нават хабару,

Нiяк не перанесцi тэрмiн скону,

Чакаць патрэбна горшую пару.

 

Хай лёгкай або цяжкай будзе доля,

Ды лепшы лёс – прад смерцю не хварэць,

Бяды хай будзе меней або болей,

Ды шчасце – без пакуты спаткаць смерць.

 

Жыццё ўвесь час чароўнасцю прыгожа,

Але i смерць не выклiкае страх.

Нiчога не прашу, ды дай мне, Божа,

Сустрэцца з смерцю на сваiх нагах!

 

14.10.1993

 

Home Page     Змест

 

256     ЛЕПЕЙ АДМОВIЦЦА

 

Здаваўся вабным i прыгожым шлях,

Цiкавая спаткалась прапанова,

Агеньчыкi заззялi у вачах,

Было пяшчотным i узнёслым слова.

 

А з часам спадабаўся слоў паток,

Ўраз цалкам знiклi рэшткi надаверу,

I прапанова, як вiна глыток,

Кружыла моцна галаву не ў меру.

 

Здавалась, што спаткаўся любы лёс,

Бо шчасцем здатны адарыць даволi,

Душой ўзлятаць магчыма да нябёс,

I гора не спаткаецца нiколi.

 

Надзея сагравала доўгi час,

Iмпэт давала дзiўны i натхненне,

Ды час iшоў, iмпэт цудоўны згас,

Як быццам апусцiлi ў сутарэнне.

 

Заўсёды лепш адмерыць сем разоў,

Пасля адрэзаць толькi можна смела,

Здараецца шмат добрых прапаноў,

Ды трэба выбар з iх рабiць умела.

 

Не трэба сваю долю спакушаць,

I лепей адмаўляцца ад выгоды,

Нялёгка хоць сябе пераканаць,

Што потым можа быць багата шкоды.

 

30.10.1993

 

Home Page     Змест

 

292     САПРАЎДНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

 

Сапраўдныя каштоўнасцi ў жыццi,

Нябачна iх, калi яшчэ семнаццаць,

Ды iх пасля нiколi не знайсцi,

Калi ў юнацтве цяжка памыляцца.

 

Спакус ў жыццi заўсёды вельмi шмат,

Iх абысцi амаль не удаецца,

Паспрабаваць iх сутнасць кожны рад,

Ды лёс пацiху за спiной смяецца.

 

Спакуса ў багну цягне кожны раз,

Хоць вабная, як цуд, яна сабою,

Але надыдзе непапраўны час,

I твань у багне скрые з галавою.

 

Не трэба са спакусай жартаваць,

Яна палашчыць, як пушысты коцiк,

Ды прыйдзецца бясконца шкадаваць,

Калi гарэлка гэта цi наркотык.

 

Лёс прапануе розныя шляхi,

Шукаць найлепшы трэба рабiць спробы,

Цудоўна, як няцяжкiя грахi,

Сапраўдная каштоўнасць да спадобы.

 

Ў жыццi ёсць шмат прыгоднiцкiх нагод,

Ды трэба абыходзiць iх старацца,

Як растулiць на ўсе адразу рот,

То можна за мяжой жыцця застацца.

 

20.11.1993

 

Home Page     Змест

 

295     НЯВАРТА

 

Заўжды дае вялiкi выбар лёс,

Каб вырашыць, спатрэбiцца iмгненне,

Хто вабны шлях шукае да нябёс,

Камусьцi цемра лепш i сутарэнне.

 

Памылка можа стрэнуцца ў жыццi,

I выбар будзе зроблены няўдалы,

З нялюбым трэба доўгi шлях прайсцi,

Чакаюць i нягоды, i скандалы.

 

Няправiльны адзiн маленькi крок,

Нябачная нязначная памылка,

Але жыццё дае ганьбы урок,

Бо на шляху сустрэлася развiлка.

 

Не след аб кепскай долi шкадаваць

I варыянт другi шукаць упарта,

Бо iснае не удасца памяняць,

Перажываць аб зробленым няварта.

 

Бо выбару пры выбары няма,

Бо кожны варыянт вядзе да згубы,

I шкадаваць аб здзейснiным дарма,

Бо iншы любы будзе зноў нялюбы.

 

Хаця дае вялiкi выбар лёс,

Надзея ззяе, як у небе сонца,

Але цячэ рака жаночых слёз,

На жаль, ў жыццi так доўжыцца бясконца.

 

22.11.1993

 

Home Page     Змест

 

329     ЛЁС

 

Шукае рыба, дзе глыбей,

Ляцяць у вырай птушкi з страхам,

Але маленькi верабей

Зiмой цырыкае пад дахам.

 

Жадае кожны шлях знайсцi,

Каб лёс здабыць падобны цуду,

I радасць адчуваць ў жыццi,

А не трывожную пакуту.

 

Ды ёсць для кожнага мяжа,

Якую перайсцi не ў стане,

Ад звышмагчымага душа

Пазнае ўраз расчараванне.

 

Як стала цягне да нябёс,

Але не маюць моцы крылы,

Няшчасным хутка стане лёс,

I будзе стан жыцця нямiлы.

 

Ляцяць у вырай жураўлi,

Iх клiча палкае iмкненне,

А вераб'ю лепш на зямлi,

На месцы мае ён натхненне.

 

Лепш дзякаваць за ўсё, што ёсць,

Не вымагаць, было каб болей,

Бо шчасце – вельмi кволы госць,

Ўцячэ – не вернецца нiколi.

 

5.12.1993

 

Home Page     Змест

 

341     СПАЗНIЛАСЯ

 

Ў каханнi невядомыя шляхi:

Блiшчаць у марах пад нагамi росы,

Калi iдзеш да шчасця праз лугi,

Наяве праз прасёлак крочаць лёсы.

 

Была вясна, вакол цвiлi сады,

I падалi пялёсткi белым снегам,

Ў каханнi палкiм мне прызнаўся ты,

А я сустрэла поклiч сэрца смехам.

 

Зноў былi вёсны, бег няўмольны час,

Але не хвалявала расставанне,

Далёка лёсы раскiдалi нас,

Здалося, што сустрэлась мне каханне.

 

Ды выбрала сабе найгоршы лёс,

Хоць спадзявалась: будзе ён жаданы,

Ды выплакаць прыйшлося мора слёз,

Балюча вельмi сэрцу, як ад раны.

 

Нялёгка жыць ў бясконцай барацьбе,

Мяне спаткала зноўку адзiнота,

Я зразумела, што люблю цябе,

Вярнуцца у юнацтва мне ахвота.

 

Чакаю ў сэрцы радаснай вясны,

Ствараю свет цудоўны вiртуальны.

Навошта ты прыходзiш ў мае сны,

Як на руцэ пярсцёнак заручальны?

 

9.12.1993

 

Home Page     Змест

 

347     СУРОВЫ ЛЁС

 

Сарвалась зорачка з нябёс

I запалала, як сунiчка,

Суровы надта яе лёс,

I называюць зорку знiчка.

 

Малой пясчынкаю была,

Але дапытлiвай праз меру,

Згарэла поўнацю, датла,

Калi ўвайшла у атмасферу.

 

Каб засвяцiцца на вачах,

Спачатку ёй прыйшлось да смаку,

Але далей пачаўся жах:

Пякло няшчадна небараку.

 

Ды шлях адрэзаны назад,

Аб ёй не доўжылась гаворка,

Пясчынку ведалi б наўрад,

Ды бачнай стала, нiбы зорка.

 

Паганы напаткала шлях,

Хоць звонку i здаваўся модным,

Але прапала на вачах,

Бо апынуўся шлях смяротным.

 

Лепш непаметнае жыццё,

Каб мець дастатак невялiчкi,

А не праз меру набыццё,

I лёс суровы, як у знiчкi.

 

10.12.1993

 

Home Page     Змест

 

382     ШТО ЧАКАЕ?

 

Упарта клiча лёсу дзiўны гмах,

Не вабiць лёс i кволы, i нязначны,

Ды правiльны няпроста выбраць шлях,

Бо вынiкi, хоць трошачкi, нябачны.

 

У невядомасць цяжка зрабiць крок,

Але заўсёды вабна i цiкава,

Што там чакае: цi ганьбы урок,

Цi шана адпаведная i слава?

 

Шлях будзе нiбы замкнутае кола,

Нядзатна яно шчасця даць, на жаль,

Зусiм iнакшай, шчаснай будзе мова,

Калi лёс узаўецца, як спiраль.

 

Удосталь падаруе асалоды,

Любая пакарыцца вышыня,

Бо замiнаць не будуць перашкоды,

I радасць будзе сустракаць штодня.

 

Ды, як зрабiць упэўненыя крокi,

Каб шлях шчаслiвы без праблем знайсцi

I збудаваць гмах светлы i высокi,

Заўжды ласкавы каб быў лёс ў жыццi?

 

Ў юнацкiм сэрцы светлыя надзеi,

Што лёс магчыма ўзяць на абардаж,

Ды iншыя жыццёвыя падзеi,

Лёс будзе нiбы прывiд цi мiраж.

 

17.10.1994

 

Home Page     Змест

 

384     УДАРЫ ДОЛI

 

Зрэдку стрэне цудоўная доля ў жыццi,

Накiдае часцей яна путы,

Цяжка любую шчасную долю знайсцi,

Прапануе найболей пакуты.

 

Ды, дзе выйсце знаходзiць, як iншай няма?

Лепей з iснай хутчэй прымiрыцца,

Бо другую шукаць, безумоўна, дарма,

Можа горшай бядой паўтарыцца.

 

Толькi ў снах цяпер бачу у кветках лугi,

А ў жыццi шчасця цуд бачу рэдка,

Бо здавалась, што лёс будзе мне дарагi,

Яркi, нiбы пунсовая кветка.

 

Будуць ў марах iмчаць без праблем ветразi,

Чысцiня iх – як раннiя росы,

Ды прыйшлося пазнаць прысмак чорнай гразi

I ад долi няўдалай пагрозы.

 

Ляцiць хутка, як птушка, няўрымслiвы час,

Здзекi долi пакуль што трываю,

Бо пяшчоты iмпэт ў сэрцы цалкам не згас,

Як раней, яшчэ палка кахаю.

 

Вельмi цяжка ад долi удары трымаць,

Як у боксе, за раундам раунд,

Але трохi магчыма яшчэ пачакаць,

Бо пакуль не сустрэўся накаут.

 

31.10.1994

 

Home Page     Змест

 

430     ДОЛЯ ПАЭТА

 

Нялёгкая доля паэта,

Гне талент дадолу яго,

I грошы не плацяць за гэта,

Ды творчасць прыемней ўсяго.

 

Нiхто не звяртае увагi,

I ў друк не пускаюць амаль,

Няўхiльныя долi зiгзагi,

Ды выйсця нябачна, на жаль.

 

Складаць вершы люба паэту,

На друк шмат цудоўных надзей,

Мой верш не ўяўляе сакрэту,

Ды тайна пакуль для людзей.

 

Паэзii свет сэрцу мiлы,

Хоць часам нялюбы ўвесь свет,

Даруе жыццёвыя сiлы,

Натхненне здабыў каб паэт.

 

Пакуль гартавалася воля,

I спрытнаю стала рука,

Ў паэта нялёгкая доля,

Ды радасць ў душы ад радка.

 

Бясконца гнятуць перашкоды,

Хоць хочацца шчасця глыток,

Паэта мацуюць нягоды,

Каб бiў паэтычны выток.

 

8.12.1994

 

Home Page     Змест

 

505     ПАЛЮБIЦЬ ЛЁС

 

Бяда прыйшла, душа ўраз пакутуе,

Але не трэба ў роспач упадаць,

Бо тое, што хвалюе i турбуе,

Праз час зусiм нязначным можа стаць.

 

Нiколi i гнявiць не трэба Бога,

Што ў даны час жаданага не даў,

Бо лепш жыцця няма зусiм нiчога,

След дзякаваць, што iснага не браў.

 

Калi яшчэ вiруе ў мышцах сiла,

Пакуль зусiм някепска можна жыць,

Ўдалечынi халодная магiла,

Лепш Госпада за дабрату малiць.

 

Што Бог дае, такiм жыццё i будзе,

Хаду жыцця няздатны мы змянiць,

Бо толькi Бог, а не слабыя людзi,

Любому здатны iншым лёс зрабiць.

 

Заўжды патрэбна мець задавальненне,

Дарма сваю душу не турбаваць,

Не адбылось якое бы здарэнне,

Патрэбна яго з ўдзячнасцю прыймаць.

 

Не трэба наракаць на рэчаiснасць,

Калi што ёсць, так i павiнна быць,

Хто добра зразумее жыцця iснасць,

Той лёс свой здатны песцiць i любiць.

 

4.01.1995

 

Home Page     Змест

 

556     ЧОРНАЕ I БЕЛАЕ

 

Чаму, каротка дзе, iрвецца?

Як кепска, дык чакай бяды,

Няшчасце к звыкламу iмкнецца,

Бо ходзiць парамi заўжды.

 

Як не шанцуе, то нiколi

Не дачакаешся дабра,

I трэба пакарыцца долi.

Мо, прыйдзе лепшая пара?

 

Абрыдла быць заўжды ў пакуце,

Хоць цяжка, але трэба жыць,

Абавязкова змена будзе,

Зiгзагам шлях жыцця бяжыць.

 

Як пройдзе паласа няшчасцяў,

Мiне i чорнай ночы цень,

Гатуе зноўку мора шчасця

Цудоўны новы светлы дзень.

 

Такi звычайны шлях жыццёвы:

Цi чорны, або белы зноў,

Заўжды змяняюцца умовы:

Пячэ нянавiсць цi любоў.

 

Але, калi не будзе ночы,

То не пазнаць i дня красу,

Хто вабнай прыгажосцi хоча,

Хай церпiць гора паласу.

 

12.02.1995

 

Home Page     Змест

 

576     ДОЛЯ

 

Ад данай долi нiкуды не дзецца,

Хоць кожны хоча долi залатой,

Упарта ў марах к лепшаму iмкнецца,

Ды трэба несцi крыж жыццёвы свой.

 

Шлях выбраў лёс, для змены няма сiлы,

Дзiвосны цуд нiхто зрабiць не змог,

I кожны крыж свой цягне да магiлы,

Бо лёс адзiны прызначае Бог.

 

Але чаму Бог дзелiць так няроўна?

Хоць справа толькi Боская – дзялiць,

Ў адных душа пакуты цяжкай поўна,

Другiм дае, каб мог шыкоўна жыць.

 

Але чаму жыццё несправядлiва?

За што людзей бязлiтасна караць?

Чаму жыццё чароўнае, як дзiва,

У маладых бяссэнсна забiраць?

 

Ды з iснасцю змiрыцца толькi трэба,

Бо нельга долю бокам абысцi,

Бо наша доля – пажаданне неба,

I кожны цяжкi крыж нясе ў жыццi.

 

Таму, што ёсць, павiнна быць заўсёды,

Не трэба долю iншую шукаць,

Нiколi не спаткаць такой нагоды,

Няздатны людзi долю выбiраць.

 

23.02.1995

 

Home Page     Змест

 

607     ПАВАРОТЫ ЛЁСУ

 

Жыцця незразумелы павароты,

Яно шляхамi рознымi бяжыць,

То сэрца цяжка стогне ад маркоты,

То мора шчасця можа падарыць,

 

То на каленi хутка лёс паставiць,

То дасць палёту ў неба пачуццё,

Цi славу прапануе, цi зняславiць,

Такое разнастайнае жыццё.

 

I невядома, ад каго залежыць

Перапляценне ўсiх шляхоў-дарог,

Куды iсцi па iх ў жыццi належыць,

Нiхто i ў думках уявiць не мог.

 

Ў жыццi прамой дарогi не iснуе,

За паваротам зноў ёсць паварот,

Iсцi як лёгка, сэрца радасць чуе,

Як цяжка – залiвае вочы пот.

 

Свой асабiсты шлях бяжыць заўсёды,

Сцяжынка сцiпла ўецца цi шаша,

Пераадольваць трэба перашкоды,

Бо клiча ўперад рухацца душа.

 

Што будзе за наступным паваротам?

Ад горшага нiхто не засцярог,

Дакладна ведаць можна толькi потым,

Цi добры выбар з шэрагу дарог?

 

9.03.1995

 

Home Page     Змест

 

612     ПАКАРЫЦЦА ДОЛI

 

Ад нас нiчога не залежыць у жыццi,

Ў яго прыходзiм не па ўласнай волi,

Каб шлях прызначаны мог з годнасцю прайсцi,

Не шкадаваць ў апошнi дзень нiколi.

 

Як не старайся, надта Бога не малi,

Не вырвацца нiяк за межы долi,

Сустрэне небыццё, шлях скончыцца калi,

Цi хутка крочыць, цi iсцi паволi.

 

Мо, нешта трошкi i залежыць ад цябе,

Ды ўзяць лепш меркаванне пад сумненне,

Бязглузда надта трацiць сiлы ў барацьбе,

Каб пабароць зямное прыцяжэнне.

 

Мажлiвасць выбару абмежавана ў нас,

Бяжым наперад, як вавёрка ў колi,

Iмкнемся хутка, ды настане сумны час,

Шлях скончыцца, яго хоць недаволi.

 

Бо нельга замкнутае кола разарваць,

Зрабiць жаданы крок не удаецца,

Бясконца спробы нават марна паўтараць,

Бо шлях жыццёвы стала ў колi ўецца.

 

Нiколi долю не пад сiлу нам змянiць,

Яна – жыццёдаючая крынiца,

З яе адной натхненне толькi можна пiць,

Бясспрэчна, долi трэба пакарыцца.

 

11.03.1995

 

Home Page     Змест

 

613     ЗАЛАТАЯ ДОЛЯ

 

Як ягады рабiны,

Лёс горкi у мяне,

Салодкiм быць павiнны,

Ды доля не дае.

 

У марах рву малiну,

Наяве – горкi смак,

Ды мару не пакiну

Пакуль яшчэ нiяк.

 

Нарэшце, пакахала,

Чакала: будзе мёд,

Ды стрэлася навала,

Намерз у сэрцы лёд.

 

Чакала, што растане,

Ды доўгая зiма,

Жыць цяжка у падмане,

Бо радасцi няма.

 

Чакаю зноў нагоду,

Каб лёд паплыў вадой,

Змянiў каб лёс прыроду,

Стаў доляй залатой.

 

Каб ягады рабiны

Не сустракалiсь мне,

А толькi смак малiны

Адчула па вясне.

 

11.03.1995

 

Home Page     Змест

 

624     РАЗАРВАЦЬ КОЛА

 

Даўно пару знайсцi мне пара,

Ды кахання у сэрцы няма,

Не фарбуе лёс цудам зара,

Вiнавата, напэўна, сама.

 

Як вавёрка, я ў коле бягу,

З яго выйсце патрэбна шукаць,

Бо далей болей так не магу,

Трэба кола хутчэй разрываць.

 

Ды пасля мне падзецца куды?

Шлях да шчасця дзе свой адшукаць?

Мiльгацяць ў коле спiцы-гады,

Ды няма мне каго пакахаць.

 

Бачу, кола патрэбна парваць,

Каб свабоду, нарэшце, здабыць,

Душу ў коле не буду трымаць,

Ёй заўжды вольнай хочацца быць.

 

Да спадобы хай знойдзе душу,

Пару разам каб нам утварыць,

Калi трэба, я ёй падкажу,

Трэба палка каго палюбiць.

 

Вырашаю, што кола парву,

Не хачу, як вавёрка, скакаць,

Без кахання ў душы я жыву,

Але вельмi жадаю кахаць.

 

14.03.1995

 

Home Page     Змест

 

648     СПАДЗЯВАЦЦА НА БОГА

 

Шлях жыццёвы, нялёгкi такi ён заўжды,

Я iду, цягну крыж свой паволi,

Паўз мяне прабягаюць iмклiва гады,

Не было вельмi лёгкiх нiколi.

 

Кожны крыж асабiста павiнен цягнуць,

Ды залежна, якая дарога:

Аднаму ад цяжару спiну трэба гнуць,

А ў каго лёгкi крыж, то нiчога.

 

А чаму вельмi розная доля у iх?

Шчасця выдзелiць мала цi многа,

Быць не можа аднолькавай доля для ўсiх,

Ўсё залежыць ад Госпада Бога.

 

Трэба крыж свой цягнуць, не глядзець на другiх,

Не чакаць, што прыйдзе дапамога,

Кожны спраў мае вельмi багата сваiх,

Лепш звяртацца з малiтвай да Бога.

 

I з падзякай прымаць ўсё, што ёсць у цябе,

Бо i доля ад Госпада Бога,

Хоць ўсе сiлы аддаць, знемагаць ў барацьбе,

Ды змянiць не ўдаецца нiчога.

 

Моўчкi трэба цягнуць крыж, дарма наракаць,

Можа, лепшая пойдзе дарога?

Не спяшацца скiдаць яго, трэба чакаць,

Спадзявацца на шчодрага Бога.

 

20.03.1995

 

Home Page     Змест

 

649     РОЗДУМЫ АБ ДОЛI

 

Намагаюсь знайсцi лепей долю заўжды,

Ды яна толькi жорстка смяецца.

Мо, жартуе таму, што яшчэ малады,

Лёс выдатны яшчэ адгукнецца?

 

Не сустрэць шчасця мне, хоць куды не пайду,

Толькi ў прыцемках доўга блукаю.

Мо, нiколi жаданую я не знайду,

Бо зусiм не там долю шукаю?

 

Можа, ўвогуле долю не трэба шукаць,?

Мо, дарэмна, як ў лесе, гукаю?

Можа, вабны мой час не саспеў пакахаць?

Лепш без шчасця яшчэ пачакаю.

 

Долю, мабыць, зусiм немагчыма знайсцi?

Калi трэба, сама адгукнецца.

Што няшчасцi даруе яна мне ў жыццi,

Можа, збоку так толькi здаецца?

 

Час iдзе, i ляцяць, нiбы птушкi, гады,

А я долю дарэмна чакаю!

Мо, чаканне маё зноўку шлях не туды,

Бо ў жыццi пакуль шчасця не маю?

 

Долi розныя ёсць, i такой трэба быць,

Не аб'ехаць канём сваёй долi,

Намаганне жыве сваю долю здабыць,

Ды яна – нiбы вецер у полi.

 

20.03.1995

 

Home Page     Змест

 

681     ДЗЯКУЮ ЛЁС

 

Каханне палкае прыйшло,

I вельмi прагну твайго цела,

Але цудоўна б як было,

I ты каб любасцi хацела!

 

Цуд надзвычайны пакахаць,

Як ты пяшчотна паглядзела!

Цябе жадаю цалаваць!

Хачу, i ты каб захацела.

 

Прыемна дотык адчуваць,

Як да рукi маёй кранулась,

Цярплiва буду зноў чакаць,

Каб ты пяшчотна усмiхнулась.

 

Не пакахаеш хоць мяне,

Твой стан прыгожы не забуду!

Хай чарада гадоў мiне,

Кахання цуд я помнiць буду!

 

Удзячны застанусь заўжды,

Што мне каханне падарыла!

Хоць не кахала – не бяды,

Ды я адчуў кахання дзiва!

 

За шчасце дзякую свой лёс,

Што у жыццi з табой сустрэўся!

Ён цуд кахання мне прынёс,

Я ад цяпла твайго пагрэўся!

 

31.03.1995

 

Home Page     Змест

 

705     КАБ ВЕДАЛА

 

Жыццё – як жолаб ледзяны бабслейны,

Як у яго ступiў адзiны крок,

Нiколi выбар не здарыцца дзейны,

Бо жолаб цягне, нiбы незнарок.

 

Бабслейны жолаб – выбраная доля,

Не зменiць яе сiла цi капрыз,

Абмежавана вельмi ў жыццi воля,

Адзiны шлях нясецца хутка ўнiз.

 

Душу, як цвет вясновы, вабяць мары,

Ды сэрца цяжка ные ад тугi,

Калi адным дарыць жадаюць чары,

А мужам можа стаць зусiм другi.

 

Жыццё няшчадна часам абражае,

Няма спакою сэрцу i душы,

I жолаб моцна у бакi кiдае,

Бо чынiць лёс крутыя вiражы.

 

I нiкуды ад жолаба не дзецца,

Вакол сцяна, а збоку толькi лёд,

Няма цяпла, каб трошкi абагрэцца,

Хаця хацелась пiць духмяны мёд.

 

Душа стамiлась ад няўдачнай долi:

Халодны жолаб, па баках барты.

Каб ведала, свой першы крок нiколi

Ступаць не стала б я без мiлаты.

 

8.04.1995

 

Home Page     Змест

 

730     СВАЯ БЯДА

 

Iмкнуцца трэба к лепшаму заўжды,

Паганае не вабiла нiколi.

Але, як быць, калi бягуць гады,

А лепшага чамусьцi недаволi?

 

Калi памылка трапiлась ў жыццi,

Лёс пакарае строга i сурова.

Па iншаму шляху калi пайсцi,

Не вызначыць нiяк своечасова.

 

Здаецца, з часам можа лепей стаць,

I вернецца жаданая лагода,

Бо сумна, як няўдала пакахаць:

Трываць пагана, развiтацца шкода.

 

Сканчаецца жыццёвая шаша,

Пачнуцца сцежкi, пыльныя прасёлкi,

У смутку i журбе заўжды душа,

Ў ёй не заззяе радаснай вясёлкi.

 

Лёс можа шчодра дараваць бяду,

Але бяда свая, а не чужая,

Па воласу яе не развяду,

Душа ў абразе, ды яшчэ трывае.

 

Бо дзе сабе каханага знайду?

А доля горка нада мной смяецца.

Мо, зразумее хто маю бяду

I дасць каля свайго агню пагрэцца?

 

17.04.1995

 

Home Page     Змест

 

783     ШАНЦЫ

 

Шанц у жыццi сустрэнецца паволi,

Ды трэба вабны шанц яшчэ пазнаць,

Здарыцца можа, што ўжо больш нiколi

Не будзе доля шанцы паўтараць.

 

Заўсёды доля шанцы прапануе,

А наша справа: браць цi адкiдаць?

Калi душа на шанц не зрэагуе,

Аб iм прыйдзецца горка ўспамiнаць.

 

Даецца права выбару заўсёды,

Не ўвогуле, але з таго, што ёсць,

Як шанц мiне бязглузда, вельмi шкода,

Душу неўтаймавана пячэ злосць.

 

У кожнага адменная дарога,

Адным шанцуе стала у жыццi,

Iм шанцаў шмат, другiм амаль нiчога,

I вельмi цяжка добры шлях знайсцi.

 

Да шанцаў трэба гадаваць увагу,

Каб ўсё жыццё пасля не шкадаваць,

Каб не пазнаць суровую знявагу,

Нiколi шанц не трэба упускаць.

 

Нязначным шанцам лепей скарыстацца,

Бо доля зрэдку шанцы выдае,

Не след бяздумна шанцамi кiдацца,

Не вельмi многа ёсць iх у яе.

 

4.05.1995

 

Home Page     Змест

 

823     СВОЙ ВАРЫЯНТ

 

Не можа быць, каб доля абдзяляла,

Бо кожнаму належнае дае,

З тых варыянтаў, што прапанавала

Мы выбiраем лепшыя, свае.

 

Ды ведаць як, дзе варыянт апошнi?

I колькi трэба лепшага чакаць,

Каб не iсцi адной ў жыццi па пожнi

I радасцi кахання не пазнаць.

 

Заўжды таму, жадае хто багата,

Жыццё занадта мала можа даць.

Своечасова невядома дата,

Калi ўжо па-сапраўднаму кахаць?

 

Дзяўчаты скрупулёзна выбiраюць,

Але сваю як долю пакарыць?

Хоць у юнацтве любага кахаюць,

Але сям'ю з iм не ўдалось стварыць.

 

Апошнi варыянт чакаць не трэба,

Яго, напэўна, можа i не быць,

Не сыплецца нiколi манна з неба,

Патрэбна шчасце ў барацьбе здабыць.

 

Бясконца доля шанцы прапануе,

Ды вельмi ўмела трэба выбiраць,

Як варыянт душа свой не адчуе,

Прыйдзецца ў адзiноце сумаваць.

 

19.05.1995

 

Home Page     Змест

 

849     НЕ НАРАКАЦЬ НА ДОЛЮ

 

Прыходзiць дзень, жыццё з сабой прыносiць,

Для цела ежу, радасць для душы,

Хоць чалавек заўсёды болей просiць,

Бо ў прагнасцi не ведае мяжы.

 

Як Бог шляхi праклаў, нам невядома,

Не ведаем, дзе лепшага шукаць,

Каб радасцi не заглушыла стома,

Належна трэба iснае ўспрымаць.

 

I большага не след шукаць нiколi,

Бо можна нават вабнае згубiць,

Бо цалкам невядомы поступ долi,

Наступнае i горай можа быць.

 

Лепш шчасце у iснуючым знаходзiць

I не iмкнуцца iншага чакаць,

Хоць лепшае, бясспрэчна, не пашкодзiць,

Як будзе яго доля пасылаць.

 

Не трэба вельмi скардзiцца на долю,

Што можа, шчодра для жыцця дае,

Бо беспадстаўна мець даброт уволю,

Не атрымаеш болей ад яе.

 

Прыйшла бяда ад Вавiлонскай вежы,

Не трэба ў марах да нябёс скакаць,

Каб шчасце мець, паставiць трэба межы,

А не на долю стала наракаць.

 

31.05.1995

 

Home Page     Змест

 

875     ЧАРГОВЫ ШАНС

 

Як лёс дае яшчэ чарговы шанс,

Хаця жыццё ўжо доўжыцца па пожнi,

Яго ўспрымаць патрэбна, як аванс,

Нягледзячы, што будзе шанс апошнi.

 

Не трэба свайго шансу упускаць

I непатрэбна вельмi ганарыцца,

Бясконца можна лепшага чакаць,

Ды можа быць, што шанс не паўтарыцца.

 

Жыццё, як звар'яцелае бяжыць,

I часу няма нават аглядацца,

Пачаў зусiм нядаўна толькi жыць,

А хутка час падыдзе развiтацца.

 

Таму свой шанс патрэбна шанаваць,

Мажлiва, лепей ў сто разоў цi болей,

Яго заўсёды трэба скарыстаць,

Не адмаўляцца ад яго нiколi.

 

Хоць невядомы вынiкi заўжды,

Набытак шанс мiнулы або страта?

Але, як пойдуць шэрыя гады,

Аб шансу можна шкадаваць багата.

 

Няхай бяжыць да фiнiшу жыццё,

Ды шанс – бясконца вабнае здарэнне,

Цудоўны шанс – заўсёды набыццё,

Бо здатны даць жыццёвае натхненне.

 

15.06.1995

 

Home Page     Змест

 

880     МАЯ ДОЛЯ

 

Жыццё шматгранным вельмi можа быць:

Цi, як ручай лагодны, цiха ўецца,

Або, як рэчка горная, бяжыць,

Цi вадаспадам з грукатам нясецца.

 

Што трэба чалавеку у жыццi?

Па густу кожны долю выбiрае:

Каму прыемней цiхенька паўзцi,

А хто бяжыць цi нават узлятае,

 

Каму ўласцiвы цiша i спакой,

Каму заўсёды толькi бура трэба.

Ды мяне клiча любы непакой,

Душа бясконца рвецца ў бездань неба.

 

Здаўна вядома: кожнаму сваё,

I нават, як здараецца нагода,

Заўсёды выбiраю я маё,

Хоць часам ад яго чакае шкода.

 

Чамусьцi вельмi хочацца лятаць,

Бо больш ўсяго ў жыццi люблю свабоду,

Душу я не жадаю прыгнятаць,

Таму няспынна хочацца палёту.

 

Хаця i не ўдалося узляцець,

Але пацiху я рыхтую крылы,

Прыемна вельмi у блакiт глядзець,

Маёй душы ён дарагi i мiлы.

 

17.06.1995

 

Home Page     Змест

 

997     НЕ ЗБЕРАГЛА

 

Павольна вельмi днi бягуць i ночы,

I сэрца разрывае цяжкi сум,

Ад слёз даўно не прасыхаюць вочы,

У галаве струмень няспынны дум.

 

Нiшто душу жанчыны так не ўразiць,

Калi каханне цалкам разбурыць,

Бо немагчыма горай ўжо абразiць,

Кахаць пяшчотна, потым разлюбiць.

 

Таму бясконца жаласна смуткую

I супакоiць не магу душу,

Сама я долю выбрала такую,

Ды надта позна любым даражу.

 

Каханы часта i прывабна снiцца,

Чым мне развеяць горкую тугу?

Было каханне любаю крынiцай,

Ды шчасце пiць з яе больш не магу.

 

Душа балiць i аб каханнi мроiць,

Бо хораша i радасна кахаць.

Хто рану ў сэрцы свежую загоiць,

Каханне дзе цяпер зноў адшукаць?

 

Я за каханне ўсё б ў жыццi аддала,

Не разумею, як зрабiць магла,

Каханне паступова разбурала,

I, на бяду, яго не зберагла?

 

14.08.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz