9. Вершы аб радасці і горы

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

3153     РАДАСЦЬ I БЯДА

 

Радасць хутка праходзiць заўжды,

Зберагаць яе вельмi складана.

Ды пазбавiцца як ад бяды?

Яна сэрца руйнуе, як рана.

 

Ад яе толькi плача душа,

I няма для бяды перашкоды,

Згасла сонейка, толькi iмжа

З чорных хмар ападае заўсёды.

 

Даць натхненне ў душу здатны час,

Хмары ў ёй быць няздольны бясконца,

I прамень зiхацець пачне ўраз,

Каб адкрыць шлях для яснага сонца.

 

3.05.1999

 

Home Page     Змест

 

3219     РАДАСЦЬ I БЯДА

 

Трымаюцца заўсёды вельмi стала,

Як п'яўкi моцна, гора i бяда,

А радасць, хоць яе занадта мала,

Збягае, як праз рэшата вада.

 

Чаму бяда з'яўляецца адданай

I сустракае кожнага ў жыццi,

А радасцi прыемнай i жаданай

I ў ясны дзень са свечкай не знайсцi?

 

А хочацца, каб радасць стала сталай,

Кранае зрэдку толькi хай бяда,

I каб была, як зерне маку, малай,

Трымалась, нiбы ў рэшаце вада.

 

9.06.1999

 

Home Page     Змест

 

3372     СПАКУСА

 

Перад спакусай цяжка устаяць,

Яна вядзе ў стан Евы i Адама,

Ды таямнiцу вабiць паспытаць,

Сакрэт знiкае, i пачнецца драма.

 

Але жаданне перайсцi мяжу

Не ўтаймаваць нiяк, няма спакою,

Спакуса у палон бярэ душу,

Здаецца таямнiца залатою.

 

А паспытаеш – цяжка ад тугi,

I зноў душа спакою не знаходзiць,

Яе каб не уводзiць у грахi,

Спакусу лепей бокам абыходзiць.

 

12.09.1999

 

Home Page     Змест

 

3469     ПЯШЧОТА

 

У шэразе здарэнняў i падзей

Ў душу прыходзiць цяжкая маркота,

Ды не iснуе лекаў даражэй,

Чым любая для кожнага пяшчота.

 

Амаль што нагарода, для дзяцей

Ласкавыя пачуць ад мамы слоўцы,

Нiчога для душы няма мiлей,

Як бацька гладзiць сына па галоўцы.

 

Душы хай вельмi горка ад падзей,

Але яна мець можа слодыч мёду,

Магчыма, нават значна саладзей,

Калi адчуе ласку i пяшчоту.

 

24.11.1999

 

Home Page     Змест

 

3526     АДЛIГА Ў ДУШЫ

 

Зiма не ў змозе затрымацца,

Змяняць ёй трэба нораў свой,

Вятрам прыходзiцца здавацца,

Снягi збягаюць, як вясной.

 

Хоць зноў снягi кладуцца часам,

Ды маразоў зусiм няма,

Канец трывогам i абразам,

Што здатна нарабiць зiма.

 

Адчуць прыемна ўдзень адлiгу,

Не мець ў душы глухiх начэй,

Каб растапiць абразы крыгу,

Каб ззяла сонейка ярчэй.

 

5.01.2000

 

Home Page     Змест

 

3657     РАДАСЦЬ

 

Бываў не раз ў далёкiм турпаходзе,

Дзе летам можна лёд узяць ў руку,

За радасць вельмi дзякую прыродзе,

Прынёс i снег, i сонца ў рукзаку.

 

Люблю прыроду велiчную змалку,

I да яе не скончыцца любоў,

Я з рукзаком выходжу на рыбалку,

Прыношу грук дажджу i пах вятроў.

 

Рукзак пазнаў рыбалкi i паходы,

Бяру яго з сабой заўсёды зноў,

Прыношу, хаця крышачку, прыроды,

Каб радасць мець, у рукзаку дамоў.

 

23.02.2000

 

Home Page     Змест

 

3670     КАХАННЕ I НЯНАВIСЦЬ

 

Шмат розных падыходаў ў выхаваннi,

Бо погляды у кожнага свае,

Не здатна сапсаваць душу каханне,

Нянавiсць яе толькi сапсуе.

 

Каб пакахаць – падручнiкаў не трэба,

Не шкодзяць нi раманы, нi кiно,

Бо гены для пачуцця – тая глеба,

Дзе вырасце каханне ўсё адно.

 

I што б не гаварылi пурытанi,

Нiбы каханне сапсуе мараль,

Душы пяшчоту здатна даць каханне,

Нянавiсць некаханне дасць, на жаль.

 

3.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3743     АНТЫПОДЫ

 

Вада агню – бясспрэчная адмова,

Бо у вадзе нiчога не гарыць,

Ды здатна ўсё душа адначасова:

Страшэнна ненавiдзець i любiць,

 

Насмешлiвай здавацца i сур'ёзнай,

Мець разам хваляванне i спакой,

Пяшчотнай быць i, нiбы бура, грознай,

Нялёгка зразумець душу душой.

 

Ў душы пачуццi суiснуюць разам,

Зусiм не адчуваюць перашкод,

Калi сыдуцца нечакана часам

Пачуцце i яго цень – антыпод.

 

31.03.2000

 

Home Page     Змест

 

3826      СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ

 

Радасна як пачынаецца дзень!

Ён значна лепш цёмнай ночы,

Бо сагравае пяшчотай прамень,

Кожны цяпло мець ахвочы.

 

Але прыемней дзень ясны заўджы,

Толькi аб iм мае мары,

Цяжка, калi у душы праз гады

Не разыходзяцца хмары.

 

Радасць ў душы ад пяшчоты сяброў,

Трэба iх мець намагацца,

Толькі даць крылы у змозе любоў,

Каб у нябёсы падняцца.

 

14.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3837     ТУГА

 

Знайсцi шчасце не магу,

Дзе яго пазычу?

Праганю сваю тугу,

Весялосць паклiчу.

 

З весялосцю добра жыць,

Не прыходзiць штосьцi,

Хутка, як цягнiк, бяжыць

Час мой маладосцi.

 

Зблякне з часам маладосць

I збяжыць з вадою,

Не прыходзiць весялосць,

Застаюсь з тугою.

 

18.05.2000

 

Home Page     Змест

 

3879     ПАГАНА

 

Вясна прайшла, а радасцi няма,

Ужо сваю спякоту дорыць лета,

А на душы марозная зiма,

Бо марнай зноўку апынулась мэта.

 

Жаданага ноч не прыносiць сну,

Павольна вельмi надыходзiць ранне,

Вясна мяне пакiнула адну,

Бо дзесьцi бокам зноў прайшло каханне.

 

Нялюбы любiць, але мне шкада,

Сябе шкадую, яго значна болей,

Адной пагана, ды ўдваiх – бяда,

Сустрэцца можна толькi з чорнай доляй.

 

4.06.2000

 

Home Page     Змест

 

3895     ЧАС СУМУ

 

Спадзе лiсток, пасля другi,

I крочыць па дарозе восень,

Хоць залаты, ды час тугi,

Яго ў душы з трывогай носiм.

 

Ўсё менш блакiту, болей хмар,

Чарнее золата на пожнi,

Згарае ў шатах дрэў пажар,

Скiдае вецер лiст апошнi.

 

Жыццёвы цыкл паволi згас,

Лiст залаты ў руках трымаю,

Заўсёды восень – сумны час,

Вясновай радасцi чакаю.

 

11.06.2000

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz