9. Вершы аб любай Радзіме

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

1042   ЗАЛЕЖЫЦЬ АД ДОЛI

 

Гарадоў у краiне нямала,

Як на дрэве магутным галля,

Доля розныя мне выбiрала,

Ды бацькоўская лепей зямля.

 

Мне казала зязюля у лесе,

Хоць цудоўны i ветлiвы Львоў,

Але выбраць патрэбна Палессе,

Каб сустрэцца з Радзiмаю зноў.

 

У паэтаў мацнее тут голас,

Адбываецца так нездарма,

Пра Палессе пiсаў ўзнёсла Колас,

Лепш зямлi для натхнення няма.

 

Бо чаруе лясоў пазалота,

Прыпяць з Пiнай злiваюцца тут,

Вабяць вока i луг, i балота,

Сагравае душу родны кут.

 

Доля ўрэшце у Пiнск завiтала,

Сюды сцежкi жыцця прывялi,

Мяне зноўку Радзiма спаткала,

Жыць прыемна на роднай зямлi.

 

1.09.1995

 

Home Page     Змест

 

1109     ВЯРТАЦЦА ДАДОМУ

 

Адзiная краiна ў свеце,

Дзе мовай грэбуюць сваёй,

Калi дарослыя i дзецi

Не хочуць гаварыць на ёй.

 

Чаму бяда магла здарыцца,

Дзе каранi яе ляжаць?

Нам мовай трэба ганарыцца,

Сябе маглi каб паважаць.

 

Няма у свеце лепей мовы,

Народам Богам што дана,

Гучаць, як песня, яе словы,

Як скрыпкi тонкая струна.

 

Ды мы ад мовы адцуралiсь,

Народ зрабiць спакусу змог:

Ў чужую мову закахалiсь.

Даруе цяжкi грэх нам Бог?

 

Ад грэху лепей пазбаўляцца,

Не трэба нам чужых дарог,

Хутчэй дадому лепш вяртацца,

Каб на бацькоўскi стаць парог.

 

3.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1133     ДЛЯ ПАЧАТКУ

 

Няўдала гiсторыя склалася ў нас,

Мы родную мову забылi,

Нарэшце, прыйшоў i да нас волi час,

Каб мову сваю аднавiлi.

 

З чаго сваю мову пачаць вывучаць,

Мо з песнi – душы для народа?

Прыемна цудоўныя песнi спяваць,

Ад песнi ў душы асалода.

 

У мове славянскiя ўсе каранi,

Як лепш да яе прыглядзецца,

Шмат часу народ к чужой мове цягнi,

Ад роднай нiдзе не падзецца.

 

Мы матчыну мову павiнны кахаць,

Не трэба яе пераклады,

Пяшчотна сваю лепш заўжды калыхаць,

Народ толькi мовай багаты.

 

Шмат ў мове ласкавых i першасных слоў,

Каб нам не зрабіць з яе згадку,

Патрэбна вучыць мову родную зноў,

Лепш песнi спяваць для пачатку.

 

18.10.1995

 

Home Page     Змест

 

1163     НЯЎЖО?

 

I вось, нарэшце, прада мной Радзiма,

Тут беларускасць знiшчана ушчэнт,

Свая, наогул, мова нелюбiма,

I грэбуе ёй нават прэзiдэнт.

 

Нiхто па-беларуску не гаворыць,

Адкiнулi чырвона-белы сцяг.

Няўжо народ гiсторыю паўторыць,

Савецкi пойдзе зноў яе працяг?

 

Пагоня за свабодай не ўдалася,

Адкiнулi зноў старажытны герб,

Не па душы свабода нам прыйшлася,

Зноў пажадалi молат мець i серп.

 

Няўжо чакае доля дыназаўраў

Адметны беларускi мой народ?

Не будзе нi аркестраў, нi лiтаўраў,

Без волi нас чакае эшафот.

 

Так нашы продкi дамагалiсь волi!

Сваё жыццё паклалi ў барацьбе.

Няўжо не будзем вольнымi нiколi?

Чаму палон мы выбралi сабе?

 

1.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1167     ЧУЖАЯ МОВА

 

Нiводнага роднага слова,

Ўсе рускiя толькi гучаць,

Няма больш народа такога,

Каб мову жадаў пазычаць.

 

Ўсе мовай сваёй размаўляюць,

Было так ў любыя часы,

Ды роднай сваёй пазбягаюць

З пагардаю беларусы.

 

I песнi спяваем чужыя,

Амаль што не маем сваiх.

Чаму мы зрабiлiсь такiя?

Чаму гоман родны зацiх?

 

Нас рускiмi стаць прымушалi,

Быў царскi суровы загад,

Культуру народа тапталi,

Упарта цягнулi назад.

 

I вынiк цяпер добра бачны:

Не кажам даўно родных слоў,

Ды карнiкам нашым удзячны,

Да iх адчуваем любоў.

 

2.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1186     ЦУДОЎНЫЯ СЛОВЫ

 

Ўсяго сем нот, а музыкi – без краю,

Наколькi ў кожнай мове болей слоў!

Аднолькавыя вершы не складаю,

Да старай тэмы як вяртаюсь зноў.

 

Бясконца думкi розныя раяцца,

Але для плынi знойдзецца выток,

Калi яны пачнуць фармiравацца,

Як хвалi, за радком бяжыць радок.

 

Цiкава назiраць працэс заўсёды,

Як думак плынь вiруе i бяжыць,

Як абыходiць лёгка перашкоды,

Каб логiку нiколi не згубiць.

 

Не раз здавалась: знiклi цалкам тэмы,

I болей не змагу складаць вершы,

Ды не iснуе i малой праблемы,

Бясконцы шэраг iх яшчэ ў душы.

 

Знаходзяцца аўтаматычна словы,

Дакладна каб жаданае сказаць,

Цудоўных слоў багата ёсць у мовы,

I безлiч вершаў можна з iх складаць.

 

13.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1222     СВАЯ ЗЯМЛЯ

 

Свая зямля, зямля дзядоў, бацькоў,

Калi на ёй жывеш, не адчуваеш,

Ды ў сэрцы разгараецца любоў,

Айчыну як надоўга пакiдаеш.

 

На Бацькаўшчыне шмат гадоў не жыў,

Пабачыў iншых месц ў жыццi багата,

Ды родны край мяне прываражыў,

Бацькоўская мне часта снiлась хата.

 

Блакiтныя ў снах бачыў верасы,

Паляны, ўлетку дзе збiраў сунiцы,

Чароўныя сасновыя лясы,

Празрыстыя сцюдзёныя крынiцы.

 

Што змалку ўсёй душою палюбiў,

На ўсё жыццё – духоўнае багацце,

Любоў сваю пранёс i не згубiў,

Радзiма сэрцу – як другая мацi.

 

Прыйшла пара, i я вяртаюсь зноў,

Радзiма, як раней, перада мною,

Хай будзе ў нас ўзаемная любоў,

З сваёй сустрэцца радасна зямлёю.

 

27.11.1995

 

Home Page     Змест

 

1267     ЭТАЛОН СВЯДОМАСЦI

 

Любоў к Радзiме, як яе праверыць,

Цi ў сэрцы захавалася у нас?

Дзе эталон знайсцi яе памерыць,

Гарыць ў душы агонь або пагас?

 

Цi любiм мы сваёй Айчыны словы,

Што матчынымi цяжка ўжо назваць?

Бо так даўно амаль пазбылiсь мовы,

На iншай ўсе пачалi размаўляць.

 

Цi хочам для сябе мы мець свабоду,

Цi лепей нам пазбегнуць барацьбы?

Жадаем мець адзнакi мы народу

Цi будзем зноў адвечныя рабы?

 

Чаму мы абыякавасць прыдбалi,

Свядомымi зусiм не хочам быць?

Гiсторыю сваю пазабывалi,

Яе не хочам нанава тварыць.

 

Чэчэнцы аддаюць жыццё за волю,

Бо кожны з iх свядомы патрыёт.

Чаму няма у нашых душах болю,

Хоць мы знiшчаем самi свой народ?

 

13.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1279     ЗАБ'Е КРЫНIЦА

 

Неверагодна! Мову мы забылi.

Чаму? Цяпер шукаем шмат прычын,

Каб гордым мы заўжды народам былi,

Яе ганьбiць не стаў бы не адзiн.

 

Мы зараз толькi iншых вiнавацiм,

Што мову нам насаджвалi яны,

Ды толькi час бязглузда марна трацiм,

Ёсць прыклад вельмi добры: цыганы.

 

Жахлiвыя жыццёвыя умовы,

Нiколi не было цыганскiх школ,

Але не адцуралiся ад мовы,

Бо да яе ў народа ёсць любоў.

 

Нацыянальная свядомасць будзе,

Нiхто не кiне ў бруд бацькоўскiх слоў,

Без мовы, як сiроты, заўжды людзi.

Мо вывучым сваю мы мову зноў?

 

Бо нашай мовай можна ганарыцца,

Яна, як песня, хораша гучыць,

Заб'е няхай адвечная крынiца.

Давайце роднай мовай гаварыць!

 

18.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1283     КРЫТЫЧНАЯ МАСА

 

Калi не дасягнуць крытычнай масы,

Працэс спантанна не пачнецца ўраз,

Асобныя няхай iмкнуцца асы,

Ды ўсё залежыць ад народных мас.

 

Ў загоне апынулась наша мова,

Як нам цяпер яе уратаваць?

Якая неабходная умова,

Каб ўсім па-беларуску размаўляць?

 

Калi адзiнкам толькi намагацца,

Занадта цяжка мову аднавiць,

За справу талакой патрэбна брацца,

Крытычнай масу каб хутчэй зрабiць.

 

Ў Чырвонай кнiзе каб не паявiцца,

Давесцi: беларускi ёсць народ,

Патрэбна роднай мове аднавiцца,

Хоць на шляху шмат цяжкiх перашкод.

 

Прыемная, найлепшая у свеце,

Ды лёс яе складаецца з нягод.

Крытычнай масай можа стануць дзецi,

Каб зберагчы адметны наш народ?

 

20.12.1995

 

Home Page     Змест

 

1465     МАЯ АЙЧЫНА

 

Няма на чым спынiцца воку,

Куды нi глянь – адна вада,

I толькi ў вышынi далёка

Бялее аблакоў града.

 

Хоць добра пабываць на моры,

Прыемна вандраваць заўжды,

Чароўней родныя прасторы,

Яны каштоўней праз гады.

 

Мiлуе вока край мой мiлы,

Лясы, балоты i лугi,

I рэчак чыстых бег iмклiвы,

Пейзаж для сэрца дарагi.

 

На свеце ёсць зямель багата,

Але што нам да iх красы?

Там лепей, родная дзе хата,

Знаёмы лес i верасы.

 

Зямля бацькоў! Мая Айчына!

Натхненне сэрца Беларусь!

Была мне роднай Украiна,

Ды хутка да цябе вярнусь.

 

29.06.1996

 

Home Page     Змест

 

1477     ПАКЛIКАЛА ЗЯМЛЯ

 

Ўсе ехалi кудысьцi, з'ехаў я,

Блукаць па свету былi не павiнны,

Паклiкала бацькоўская зямля,

Радзiмы любы край, зямля Айчыны.

 

Даўно карцела на сваю зямлю,

Але было вярнуцца немагчыма,

У думках як мiнулае ўяўлю,

Радзiма паўставала прад вачыма.

 

Мой родны Крычаў i любiмы Сож –

Цудоўныя i вабныя мясцiны,

Па сэрцу нiбы мне прайшоўся нож,

Калi я жыў далёка ад Айчыны.

 

Цяпер мэту ажыццявiў сваю,

Хоць позна, ды атрымлiваю сiлы,

Бо цвёрда на сваёй зямлi стаю,

I адрастаюць ад натхнення крылы.

 

Паклiкала бацькоўская зямля,

Жыццё прыйшлося цалкам перайначыць,

Нарэшце, мара здзейснiлась мая,

Айчыну мне сваю прыемна бачыць.

 

13.07.1996

 

Home Page     Змест

 

1492     ЛЮБАЯ БЕЛАРУСЬ

 

Хаця Беларусь i далёка ад мора,

У нас ёсць шмат iншай красы,

Чаруе шырокая вельмi прастора:

Цудоўныя нашы лясы.

 

Лясы прыгажосцю мне радуюць вока,

Як мора, лясы не адны,

Бо позiрк адзначыў: пралеглi далёка,

Як мора, палi збажыны.

 

Па iх прабягаюць ад ветрыку хвалi,

Як быццам бягуць над вадой,

На сцеблах калоссе яны разгайдалi,

Спявае яно, як прыбой.

 

А побач зялёнае мора iскрыцца:

Касцоў зачакалiсь лугi,

Сваiмi марамi мой край ганарыцца,

I край мне не трэба другi.

 

Хаця Беларусь i далёка ад мора,

У нас ёсць рака не адна,

Таму i не бачым нiякага гора,

Такая нам люба яна.

 

18.0.71996

 

Home Page     Змест

 

1529     НОВЫЯ СЛОВЫ

 

Сталая мова заўсёды, але

Ў ёй няма догмы прыкметы:

Лiрыка новыя словы дае,

Мову ствараюць паэты.

 

Мова жывая i вечна жыве,

Як для жыцця ёсць умовы,

Бо з паэтычнай крынiцы плыве

Плынь яе – новыя словы.

 

Правiлы трэба выконваць усiм,

Ды не заўжды дзейсна вета,

Правiла можна змяняць i другiм,

Як пісаць – справа паэта.

 

Каб тварыць, меж у паэтаў няма,

Словы для iх – нiбы глiна,

Глiну стрымаць ў сталай форме дарма,

Змену даюць ёй няспынна.

 

Каб зусiм сэнс новых слоў не прапаў,

Словы былi не горш першых,

Трэба, як глiне, рабiць iм абпал:

Выкарыстоўваць у вершах.

 

19.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1567     ПА-БЕЛАРУСКУ

 

Багата год пражыў у Львовi,

Там рускай мовы не гнятуць,

Ды перавагу роднай мове

З натхненнем людзi аддаюць.

 

Навокал ўсё па-украiнску,

Пяшчотна мову берагуць,

А вось цявер жыву у Пiнску,

Ды роднай мовы тут не чуць.

 

Чужую мову палюбiлi,

Свая цяпер для нас – як бруд,

Амаль усе сваю забылi,

Сабе накiнулi хамут.

 

Забудзем мову – i народу,

Лiчы, няма зусiм тады,

Без зброi аддадзiм свабоду,

А горш не можа быць бяды.

 

Трагедыi не разумеем

I мовай грэбуем сваёй,

Па-белареску не умеем,

Гаворым кепска на чужой.

 

31.08.1996

 

Home Page     Змест

 

1576     ПАТРЭБНА ВЫВУЧЫЦЬ

 

Чаму i горка, i трывожна мне?

Душа народа вельмi нездарова.

Мо беларускасць назаўжды мiне?

Нiдзе не чутна нашых продкаў слова.

 

Урбанiзацыя прынесла зло,

Стварыла мове кепскiя умовы,

Але гаворыць рускай i сяло.

Чаму мы адцуралiся ад мовы?

 

Пяшчотней, прыгажэй яе няма,

Яна гучыць цудоўна, нiбы песня,

Чужая нам дана замест ярма.

Няўжо свая нiколi не ўваскрэсне?

 

Як нават хто гаворыць, цяжка iм,

Бо слоў бясконца ў запасе мала,

Сячэм ўсе сук мы, на якiм сядзiм,

Для нас замежнай наша мова стала.

 

Без роднай мовы зберажэм народ?

Не ведаць мовы – для людзей ганебна,

Нашчадкi не пазналi каб нягод,

Народу мову вывучыць патрэбна.

 

7.09.1996

 

Home Page     Змест

 

1850     БАГАЦЦЕ МОВЫ

 

Калi глядзець на творы мастакоў,

Размеркаваць iх па прыярытэту,

Залежыць вынiк ад двух-трох мазкоў:

Партрэт не будзе тоесны партрэту.

 

Бо розных фарб iснуе без мяжы,

Ў адрозненнi карцiн няма сакрэту,

Таксама, калi пiшуцца вершы,

То падуладны словы ўсе паэту.

 

Здаецца: тэма ўжо раней была,

Але ў радках зусiм другiя словы,

Паэзiя бясконца каб жыла,

Дапамагае ёй багацце мовы.

 

Тэматыка ў вершах амаль адна,

Ды ў ёй адценняў – поўная крынiца,

Не вычарпаць яе нiяк да дна,

I плынню тэм магчыма ганарыцца.

 

Бо мова здатна столькi вершаў даць,

Што апрыёры – колькасць iх бясконца,

I здатны вершы без праблем складаць

Паэты, пакуль грэе Зямлю Сонца.

 

25.11.1996

 

Home Page     Змест

 

1861     СВАЯ МЯСЦIНА

 

К сваёй арбiце схiльны электрон,

Хоць здатны пакiдаць яе часова,

Але заўжды вярнуцца можа ён,

Калi для руху створыцца умова.

 

I колькi б часу з той пары прайшло,

Калi арбiту электрон пакiнуў,

Хоць добра на чужой яму было,

Ды на сваю iмкнецца ён няспынна.

 

Таксама робяць блудныя сыны,

Ў чужых краях хаця жыць да спадобы,

Але чужынцы ўсё адно яны,

Таму заўжды вярнуцца робяць спробы.

 

Я жыў ў краiне iншай доўгi час,

Хоць сэрца мне сагрэла Украiна,

Ды да сваёй зямлi запал не згас,

I на Радзiму хочацца няспынна.

 

Заўсёды так здараецца ў жыццi,

Бо ёсць унiверсальныя законы:

Сваю мясцiну хочацца знайсцi,

I людзi робяць так, i электроны.

 

2.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1865     МОВА ЖЫВЕ

 

Яшчэ не ўсталявалась наша мова,

Часы цяпер нялёгкiя ў яе,

Але, калi на ёй iдзе размова,

Яна не памiрае, а жыве.

 

Прыходзiцца ёй жыць ў вялiкай скрусе,

Пакутаваць ад кпiнаў i нягод,

Бо цяжка роднай мове ў Беларусi,

Бо гоняць яе з хаты многа год.

 

Але яна народ свой не пакiне,

Хаця сустрэлась цяжкая бяда,

Не варта мець ёй жорсткi лёс латынi,

Ды мове кепска, i яе шкада.

 

Няма прыемней i пявучэй мовы,

Цары яе знiшчалi i Саюз,

Ды першасныя ў ёй iснуюць словы,

Павiнен гэта ведаць беларус.

 

Бо наша мова – iншых моў крынiца,

Яе ганьбiлi доўгiя гады,

Але мы можам мовай ганарыцца,

Яна жыве i будзе жыць заўжды.

 

3.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1868     АДРАДЗIЦЬ ГОДНАСЦЬ

 

Мы годнымi сябе не адчуваем,

Таму яшчэ працяглы вельмi час

I годнага жыцця не атрымаем,

Нястача будзе доўжыцца у нас.

 

Народ – жабрак, пакроны раб заўсёды,

Цярпець бясконца – сталы, звыклы лёс,

Даўно ў Еўропе вольныя народы,

Для нас дарма свабоду Бог прынёс.

 

Наперадзе чакае невядомасць,

Адзiны чыннiк здатны ўратаваць:

Прыйдзе нацыянальная свядомасць,

Дастатак поўны зможам збудаваць.

 

Свядомасцi няма, яна размыта,

Таму i цяжкi у народа стан,

I толькi той, стаяў хто ля карыта,

За наш рахунак стаў сапраўдны пан.

 

Пакуль сваю мы годнасць не адчуем,

Нам прыйдзецца рабамi толькi быць,

Як мову вакол родную пачуем,

Адродзiм годнасць, каб па-людску жыць.

 

3.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1895     РОДНЫЯ МЯСЦIНЫ

 

Дзяцiнства сэрцу любыя мясцiны,

З маленства палюбiў я iх адразу,

Адчуў душой, што там пабыць павiнны,

Але заўсёды не хапае часу.

 

Жыццё такое, я не вiнаваты,

Ды ў мроях бачу родных месц аблiчча,

Хоць там даўно няма бацькоўскай хаты,

Ды родная зямля упарта клiча.

 

Я бачу лес, лугi i плёсы Сожа,

Яны гукаюць сцiпла, ды упарта.

Мой родны край! Бясконца ў iм прыгожа,

Абавязкова пабываць там варта.

 

Мясцiн цудоўных ўсюды ёсць багата,

Але не ўсе адведаць iх гукаюць,

Мясцiны, дзе стаяла наша хата,

Мяне у госцi шчыра запрашаюць.

 

Цяпер далёка родныя мясцiны,

Прыйшлось па свету многа пабадзяцца,

Прыехаць на спатканне я павiнны,

Хаця б таму, каб з iмi развiтацца.

 

15.12.1996

 

Home Page     Змест

 

1935     ЦI СХАМЯНЕЦЦА?

 

Як музыка вышэйшага гатунку,

Як сонейка цi зорачкi ўначы,

Прыгожая, ды просiць паратунку,

Яе мы не жадаем зберагчы.

 

Цудоўная краса ў кожным слове,

Паслухай добра або сам скажы,

Калi гаворыць хто на роднай мове,

З'яўляецца натхненне у душы.

 

Але чаму адмовiлiсь ад мовы?

Народу мова трэба, як зямля,

Ды родныя зусiм не чутны словы,

Так сумна, як ў гаi без салаўя.

 

Забылi мову, i зусiм не шкода,

Зрабiлi гэтак толькi мы адны,

Без мовы не iснуе i народа,

Народ без мовы – скрыпка без струны.

 

Заўжды, каб мова музыкай гучала,

Патрэбна толькi родная, свая,

Але прыйшла чужая, як навала.

Цi схамянецца Беларусь мая?

 

13.01.1997

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz