9. Вершы аб надзеі

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

6120     УСЁ ПРАХОДЗIЦЬ

 

Як нават доўгi час чарнеюць хмары,

Калiсьцi сонейка парадуе цяплом.

 

 

6122     ЛЕПШАЕ ПРЫЙДЗЕ

 

Хай хвалi уздымаюцца высока,

Трываць патрэбна, лягуць яны ў штыль.

 

 

6207     НАДЗЕЯ

 

Хай мочыць дождж,

Ёсць сонейка i ветрык.

 

Home Page     Змест

 

6243     БЕЗ ПАМЫЛАК

 

Мець трэба вытрымку у справах,

Чакаць упарта лепшы шанс.

 

 

6256     НАДЗЕЯ

 

Не бяды, што вiшня адцвiла,

Цвет яшчэ другой вясною будзе.

 

 

6270     БЕЗ РОСПАЧЫ

 

Няхай сканчаецца дарога,

Пачатак iншай я знайду.

 

Home Page     Змест

 

6284     НЕ СПЯШАЦЦА

 

Калi ў зямлю насенне кiнуў,

Чакай цярплiва ураджай.

 

 

6421     МАРНАЯ НАДЗЕЯ

 

Спакой жаданы толькi снiцца:

Грымiць навокал навальнiца.

 

 

6433     СВЕТАЧ НАДЗЕI

 

Цяплом паходня не сагрэе,

Ды шлях пакажа да цяпла.

 

Home Page     Змест

 

6437     ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Цяплом павеяла ў душы,

Ды хутка прагараць лаўжы.

 

 

6540     МАРНАЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Хоць вельмi ярка зорка ззяе,

Ды здатна вогнiшча сагрэць.

 

 

6627     ПРАМЕНЬ НАДЗЕI

 

Старанна сетку тчэ павук:

Пакуль жыве – жыве надзея.

 

Home Page     Змест

 

6632     ВЕРА Ў ЛЕПШАЕ

 

Гняце хай ноч i дождж, i вецер,

Ды сонечны i цiхi прыйдзе дзень.

 

 

6670     НЕВЯДОМАСЦЬ

 

Багата ранак абяцае,

А што запрапануе дзень?

 

 

6677     ВЯСНОВАЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Хоць ўвосень даўкi цёрн, няедкi,

Але вясной якiя кветкi!

 

Home Page     Змест

 

6763     МАРНАЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Надзея часам радасць не прыносiць,

А дорыць сэрцу толькi горкi сум.

 

 

6764     РЭАЛЬНАСЦЬ

 

З нябёс заўжды чакаем манны,

Але дае яе зямля.

 

 

6766     МАРНАЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Новыя, як лялька, чаравiкi,

Але нацiраюць мазалi.

 

Home Page     Змест

 

6800     МАРНАЯ НАДЗЕЯ

 

Не дапаможа нават свежы вецер,

Як драныя занадта ветразi.

 

 

6807     ВЯСНОВАЯ НАДЗЕЯ

 

Дуб запытаўся у сасны:

«Што ты чакаеш ад вясны?»

 

 

6855     ДАРЭМНАЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Калi жыве у марах журавель,

Не утрымаць ў руках сiнiцу.

 

Home Page     Змест

 

6880     НАДЗЕЯ

 

I самыя глухiя нетры

Бяспечны маюць выхад не адзiн.

 

 

6993     ЖАДАНЫ СПАКОЙ

 

Лепш, чым песцiць кволую надзею,

Спакойна без надзеi жыць.

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz