Анатолій Балуценка
2
НАША МОВА
Звонкая, любая, сэрцу прыемная
Родная мова забытая, бедная,
З матчынай моваю мы не кахалiся
I, на бяду, ад яе адцуралiся.
Руская мова таксама нядрэнная,
Але належыць народу адменнаму,
Ды, на няшчасце, яе запазычылi,
Родную мову таму амаль знiшчылi.
Бо не народам мы былi – васаламi,
Нiшчылi мову з ахвотаю самi мы,
Дружна ад роднай сваёй адмаўлялiся,
Над карыстальнiкам ўсе насмiхалiся
I зневажалi вясковых людзей,
Каб не пакiнуць для мовы надзей:
Мову бацькоўскую з iх выбiвалi,
Але яны ўсё ж яе зберагалi.
Мову народу свайму захавалi,
Хоць адукацыi не атрымалi
Людзi, што ў вёсках адвечна жылi,
Мову жывую ад страт збераглi.
I засталось беларускае слова,
Стала дзяржаўнаю зноў наша мова,
Ўраз паплыў ў Лету Савецкi Саюз.
Мовай сваёй ганарысь, беларус!
24.09.1992
28 БЕЛАРУСАМ
Хоць я далёка ад Радзiмы,
Удзячны лёсу свайму зноў,
Што ён мяне ў свой час закiнуў
Ў дэмакратычны вольны Львоў.
Якiя моцныя тут людзi!
Пад гнётам шэсць вякоў жылi,
Ды верылi: свабода будзе,
Культуру цалкам збераглi.
Цяпер, калi галоснасць далi
Ў перабудоўчай барацьбе,
Яны, як волаты, паўсталi,
Бо волю выбралi сабе.
А ты, народ мой беларускi,
Дзе цалкам страцiў гонар свой?
Нам шлях патрэбна выбраць вузкi,
Каб развiтацца ўраз з журбой.
Чаму свабода – нерэальнасць?
Чаму не можам вольна жыць?
Вялiкаруская ментальнасць,
Як камень, на душы ляжыць.
Як доля добрая спаткала,
Як шанс такi яна дала,
Давайце зберагаць дзяржаву,
Якая б вольнаю была!
13.10.1992
29
БАРАЦЬБIТЫ
Вецер дзьме, сам жадае заўжды барацьбы,
Стан ствараецца надта цiкавы:
Непахiснымi моцныя будуць дубы,
А схiляюцца кволыя травы.
Вецер моцным стае, перайдзе ў ураган,
Травы лягуць, як быццам ў пакосы,
Сукi з трэскам ляцяць, у дубоў безлiч ран,
З iмi разам ў пакутах бярозы.
Ураган скончыць цiск, сцiхне вецер праз час,
Ды на дрэвах знявечаны кроны,
А трава паднiмаецца з долу ураз,
Як раней, яе выгляд зялёны.
Ураган пранасiўся над лесам не раз,
Лiст у кронах зрывалi залевы,
Ды запал барацьбы у магутных не згас:
Падстаўлялi свае грудзi дрэвы.
Зноў схiлялась бязвольна пад ветрам трава,
На дол клалася мяккаю грывай,
Хай балiць у другiх ад бяды галава,
Ды камусьцi стаць трэба прад сiлай.
Каб шляхi не адкрыць ўсеагульнай бядзе,
Не скавалi каб ўсiх кайданамi,
Барацьбiты заўсёды былi ў грамадзе,
Народ слаўны такiмi сынамi!
19.10.1992
35
ШЛЯХ ДА МОВЫ
Прайшоў ўжо год, як вольнай стала
I незалежнай Беларусь,
Дэмакратычных змен замала,
За долю я яе баюсь.
Хоць мова атрымала волю,
Ды не чуваць яе нiдзе,
I сэрца сцiснулась ад болю,
Бо Беларусь мая ў бядзе.
Нiхто чужую не пакiнуў,
Сваёй не хоча размаўяць,
А каб народ мой не загiнуў,
Патрэбна мову аднаўляць.
Не аднавiць, хоць вельмi трэба,
Каб зерне мовы раскiдаць,
Прыдатная патрэбна глеба,
Што можа сейбiта прымаць.
Нарэшце, кожны зноў адчуе,
Што ён сапраўдны беларус,
Калi рашуча ўраз зруйнуе
З мiнулым горкiм свой хаўрус.
Каб кожны быў заўсёды годным,
Народам разам маглi быць,
Вучыцца трэба быць свабодным:
На роднай мове гаварыць.
27.10.1992
36
ТРЭБА
Вольнай стала каб краiна,
Трэба намагацца,
Каб свабоду мець няспынна,
Iншым не схiляцца.
Каб стварыць сваю дзяржаву
Нам было пад сiлу,
Каб галоўную зноў справу
Не загнаць ў магiлу.
Ад былой падманнай зграi
Лепей адцурацца,
Дэмакратыi не маем,
Трэба ёй стварацца.
До Вярхоўнага Савета
Выбраць дэпутатаў,
Каб была агульнай мэта,
Годных ёсць багата.
Каб не клюнуць на прынаду,
Не пазнаць нягоду,
Трэба выбiраць уладу
Верную народу.
Каб ўзляцець краiне ў неба,
Лепей жылi людзi,
Трэба, вельмi многа трэба...
Мара явай будзе?
4.11.1992
68
ЛЕПШЫЯ СЫНЫ
Барацьба! Гучыць, як прыгажосць,
Як вясна, каханне цi свабода,
Бо служыць не аднаму прыйшлось,
А для шчасця цэлага народа.
Шчасце – для служэння аддаваць
Ўсё, што ёсць, парыў душы i сiлы,
Нават i жыцця не шкадаваць,
Толькi каб народ мог быць шчаслiвы.
Так рабiлi лепшыя сыны,
Што не гнулi галаву нiколi,
Каб народ, iмкнулiся яны,
Хутчэй скiнуў кайданы няволi.
I ў наш час знiшчалi кайданы,
Дысiдэнты волатаў тых звалi,
Гэта нашы лепшыя сыны
У гулаг свой цяжкi шлях праклалi.
Барацьбу за волю выбраў той,
У каго агонь ў душы палае,
Кожны, хто змагаецца, – герой,
Мару продкаў ён ажыццяўляе.
Барацьба! Гучыць, як прыгажосць,
Бо яна за шчасце i свабоду,
Той шчаслiвы, для каго прыйшлось
Волю здабываць свайму народу!
12.12.1992
80
ГIСТАРЫЧНЫ ШАНЦ
За волю сваю i свабоду
Змагалiся людзi заўжды,
Ды воля не трэба народу,
Калi не хапае яды.
Не трэба нам вольная воля,
Яе мы не можам прымаць,
Бо цяжка складаецца доля,
Не хочацца зноў галадаць.
Хай голас наш стане больш зычны,
Бо нельга нiяк дараваць,
Калi мы свой шанц гiстарычны
Зноў пусцiм па ветры гуляць.
Няўжо у такога народа,
Якi любiў працу заўжды,
Не можа быць так, каб свабода
Была пры дастатку яды?
Калi не выходзiць, каб разам
I воля была, i яда,
З такою уладаю з часам
Народ прычакае бяда.
Не трэба к старому звароту,
Уладу патрэбна змянiць,
Каб разам мець хлеб i свабоду,
Заможна i шчаслiва жыць.
22.12.1992
83
СТАЦЬ БЕЛАРУСАМI
Што натхненне дае, спадзяванне?
Добра ўсё зразумела без слоў:
Да жаданай жанчыны каханне
I да роднай зямелькi любоў.
Калi сэрца яшчэ не астыла,
I жанчыну ёсць здольнасць кахаць,
Гэта вельмi вялiкае дзiва,
Трэба пiльна яго зберагаць.
Ды ўсялякае можа здарыцца,
I каханне растане, як снег,
Ў другi раз шанцы ёсць ажанiцца,
Так здараецца, гэта не грэх.
Але iншая справа – Радзiма,
Як яе перастанеш любiць,
Уявiць такi грэх немагчыма,
Ў такiм выпадку лепей не жыць.
Бо зямелька цябе гадавала,
Калыхала, як мацi, цябе,
З ёй шляхетна паводзiцца мала,
Ўсё, што вiнен, аддай для яе.
Трэба помнiць, што мы беларусы,
Што Рдзiма у нас – Беларусь,
I не трэба нам кепскай спакусы
На суседку вялiкую – Русь.
Бо вялiкаю Русь таму стала,
I дзяржаву змагла збудаваць,
Што ганебна i жорстка пачала
Ўсе народы сабе пакараць.
Слава Богу, набылi мы волю,
Гаспадарыць каб самi маглi,
Сваю долю, няшчасную долю
Ў свае рукi, нарэшце, ўзялi.
Каб яе утрымаць, трэба, мабыць,
Назаўжды пра Расiю забыць.
Беларускасць чаму нас не вабiць?
Нам патрэбна яе аднавiць.
Каранi ўсе каб нашы не ссохлi,
Трэба мовай сваёй рзмаўляць,
I знявечанай годнасцi кроплi
У струмень паступова збiраць,
Каб збiралась стременьчыкаў многа,
I ракой паўнаводнай цяклi.
Да свабоды адна ёсць дарога:
Трэба, годнасць каб мы набылi,
Палка каб палюбiлi Айчыну,
Не давалi сябе абражаць,
Каб сусед нас зусiм не паглынуў,
Трэба нам беларусамi стаць.
24.12.1992
88
СВАБОДА I МОВА
Мова для народа –
Дзiва залатое,
Страцiць яе шкода,
Мова – нiбы зброя.
Кажа роднай мовай,
Быццам бы смяецца,
Голас крышталёвы
I звiнiць, i льецца.
Як народ без мовы,
То няма народу,
Марнымi ўсе словы
Будуць пра свабоду.
Нас баронiць мова
Лепей моцнай зброi:
Першая умова,
Каб не стаць iзгоем.
Каб нашчадкi з часам
Нас не зневажалi,
Трэба, каб ўсе разам
Мову паважалi.
Каб абаранялi
Годнасць беларуса,
I прайшла, як хвалi,
Здрадзiць ёй спакуса.
13.07.1993
117
БУДЗЕ БУРА?
Я ветру свежага хачу,
Бо iснага мне значна мала,
Хоць ленiнiзм ўжо не вучу,
Але ўсё зноўку затхлым стала.
Хоць знiшчылi сцяну турмы,
Такiмi i цяпер засталiсь:
Не любiм «я», прыемней «мы»,
Асобай стаць не намагалiсь.
Каб незалежнасць утрымаць
I збудаваць сваю дзяржаву,
Павiнен розум кiраваць,
Ён прынясе народу славу.
Калi для «я» умоў няма,
Пакуль не трэба нам асобы,
Чакаць цудоўнага дарма,
Пустымi цалкам будуць спробы.
Бо больш, як сем дзесяткаў год
Упарта iнтэлект знiшчалi,
Пагана будзе жыць народ,
Хоць цуд, як ў казцы, абяцалi.
Дзе ветру свежага здабыць?
Але пакуль яго не будзе,
Хоць нават бура можа быць,
Калi захочуць яе людзi.
9.09.1993
120
ВЕРУ!
Навальнiцай жаданай
Да нас воля прыйшла,
I бiблейскаю маннай
Для народа была.
Волю мы не гукалi,
I не хочам яе,
Ўглыбiню не хавалi
Ўсе намеры свае.
Адчувалi, як шкоду,
I шукалi нагод,
Каб аддаў зноў свабоду
Беларускi народ.
Не адно пакаленне
Iшло к волi шмат год,
Да свабоды iмкненне
Цяпер страцiў народ.
Пройдзе час, i свабоду,
Мо, не будзем больш гнаць,
Без свабоды народу
Няма як iснаваць.
Веру: прыйдзе свабода,
Што нам Богам дана,
Выпiць будзе нагода
Яе кубак да дна!
11.09.1993
147
ВОЛЬНЫ КОНЬ
Прыйшла вольная пара,
Ды хамут шукаем:
З пугаю гаспадара
Сабе запрашаем.
Запрагаюць нас цяпер,
Як i запрагалi,
Бо да волi недавер
Дружна падтрымалi.
I пакорна цягне воз
Конь пад страхам пугi,
Або ў спёку, цi ў мароз
Раны ад папругi.
Стэпавы бяжыць скакун,
Шыю выгiнае,
Вольны моцны прыгажун
Хамута не знае!
Пасмы грывы, нiбы сцяг
Бел-чырвоны ззяе,
Здатны пакарыць абсяг,
Калi волю мае!
Мой народ, як першы конь,
Пераносiць долю,
Другi скача праз агонь,
Бо шануе волю!
18.09.1993
165
ВЯСНОВАЯ ПЛЫНЬ
Зiма скавала рэчку лёдам,
Няшчадна жорсткая яна,
Час прыйдзе, моцным крыгаходам
Разбурыць кайданы вясна.
Плынь прыгняталася трывала,
Пад лёдам доўжылась турма,
Ды сонца моцна прыгравала,
Ад лёду i слядоў няма.
Магутны вельмi панцыр з лёду,
Мiнае тыранii час,
Калi змагацца за свабоду,
Яна прыходзiць ў госцi ўраз.
Спiну да долу гнуць не трэба,
Хай вабiць толькi вышыня,
Каб у блакiце бачыць неба,
I ззяла сонейка штодня.
Ды толькi белыя аблокi
Глядзелi на зямлю з нябёс,
Прапанаваў да шчасця крокi
Цудоўны i прывабны лёс.
Калi сустрэлiсь перашкоды,
След баранiцца ад пакут,
Паднiмуцца вясною воды
I змыюць недарэчны бруд.
21.09.1993
184
НЯМЫ НАРОД
Нацыянальнае пытанне.
Судзiць аб iм заўжды бярусь,
Бо веру, што настане ранне:
Свабоднай будзе Беларусь!
Нам родная патрэбна мова,
Яе амаль няма шмат год,
Яна – важнейшая умова,
Каб вольным стаў хутчэй народ.
Для мовы час цяпер суровы,
Даўно ўжо здрадзiлi ёй мы,
Бацькоўскiя забылi словы,
Народ без мовы – як нямы.
Ужо няма былой гаворкi,
Нам сорам сэрца не пячэ,
Для мовы чорны час i горкi,
Але яна жыве яшчэ.
Ды доля мовы – жыць бясконца,
Бо непаўторная яна,
Для мовы зноў заззяе сонца,
Сустрэне i яе вясна.
Я мову бараню не першы,
I ад душы ёй ганарусь,
Таму на ёй складаю вершы,
Жыць будзе з мовай Беларусь!
27.09.1993
192
МОЎНЫ ВЫТОК
Незалежнасць прыйшла нечакана,
Крылы маем, каб доўжыць палёт,
Ды далей роднай мове пагана,
Яе ведаць не хоча народ.
Але ёсць чытачы i паэты,
Што пранеслi любоў праз гады,
У жыццi iх вышэй няма мэты,
Мову каб захаваць назаўжды.
Б'е для мовы крынiчка надзеi,
Ды бяжыць толькi кволы ручай,
Бо пайшлi кепскiм шляхам падзеi,
I сяброў мовы мучыць адчай.
Бо стаiць ў наваколлi спякота,
I турбуе душу неспакой:
Утварыцца з крынiчкi балота
Цi ручай стане моцнай ракой?
Ды пакуль што няшчасная мова,
Ад яе пакут боль на душы,
Бо не чуць зусiм роднага слова,
А гучыць вакол гоман чужы.
Цуд спантанна нiяк не здарыцца,
I рашучы спатрэбiцца крок,
Паўнаводнай каб стала крынiца,
Расчышчаць трэба моўны выток.
29.09.1993
247 КРЫЛЫ ЎЗЛЁТУ
Iдзе зiма, чакае сцюжа,
Нялёгка жыць ў сваiх краях,
I ўраз зацiхлi спевы птушак,
Iх клiча ў вырай цяжкi шлях.
Магутнасць ёсць, каб быць ў дарозе,
Ды потым цяжкасцей няма,
Другiя тут пражыць не ў змозе,
Бо зацягнулася зiма.
Калi нязносныя умовы
Бясконцаю зiмой ствараць,
I вераб'i ужо гатовы
Ў цудоўны вырай адлятаць.
Чакалi: будзе лепш вясною,
Ды зацягнулiсь халады,
Сустрэлiсь з горкаю бядою,
Бо ўжо амаль няма яды.
Калi ад небяспекi птушкi
Далёка корм пачнуць шукаць,
Вясной краiне саматужкi
У неба прыйдзецца ўзлятаць.
Але ўзляцець нiяк не зможа,
Магутнасць iншым аддае,
Нiхто ў бядзе не дапаможа,
Бо крыл не будзе у яе.
26.10.1993
371
ЗВЫКЛЫ ШЛЯХ
Мая Радзiма, Беларусь!
Ты два вякi была рабыня,
За долю я тваю баюсь,
Народ яшчэ ярма не скiне.
Нам больш прывычная турма,
Задавальняюць цалкам нары,
Жадання волю мець няма,
Прыгожай не iснуе мары.
Бо любы сэрцу звыклы стан,
Адна бяда ад светлай мэты,
Хоць знiклi хутка, як туман,
Усiм абрыдлыя саветы.
Але iмкнемся к рабству зноў,
Няма ад страху засцярогi,
I разгараецца любоў
Былыя выбiраць дарогi.
Хоць шыя сцёрта ад ярма,
Скiдаць яго не робiм спробы,
Жадання волю мець няма,
Нам толькi рабства да спадобы.
Былы не замiнае страх,
Хоць кожны шмат пакуты зведаў,
Ды выбiраем звыклы шлях:
Ў краiну марную саветаў...
17.08.1994
419
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Ты прыгожа, пяшчотна, лагодна,
Так, як родная наша зямля,
На цудоўную песню падобна,
Беларуская мова мая!
З часам ты i мiлей, i каштоўней,
Як чароўнай вясною ралля,
Мовы ў свеце не знаю цудоўней,
Беларуская мова мая!
Калi ведаць цябе дасканала,
Ты пяшчотней адразу ўдвая,
Ды табой карыстуюцца мала,
Беларуская мова мая!
Тваё слова вясёлкай iскрыцца
I гучыць, нiбы трэль салаўя,
Ды цябе не шануе сталiца,
Беларуская мова мая!
Твая велiч iснуе ад роду,
I шкадую, як iншыя, я,
Што пакуль не належыць народу
Беларуская мова мая!
Спадзяваюсь, саспеюць умовы,
I у нас будзе мова свая!
Без уласнай не можа жыць мовы
Беларуская наша зямля.
1.12.1994
493
БЕЛАРУСКАМУ НАРОДУ
Пераадолеў з часам перашкоду,
Здалёк вярнуўся на Радзiму я,
Каб i майму вялiкаму народу
Пачулася паэзiя мая.
Адчулi каб хутчэй сябе народам,
Каб расквiтнела родная зямля,
Мацнела б наша годнасць з кожным годам,
Аб тым пяе паэзiя мая.
Стварылi каб хутчэй сваю дзяржаву,
Нiколi не ўступалi каб ў Саюз,
Сваёй краiне здабывалi славу,
Каб патрыёт быў кожны беларус.
Любiлi каб, як мацi, сваю мову,
Маглi на ёй свабодна гаварыць,
Аб рускай мове не вялi размову,
Бо родную лепш песцiць i любiць.
Пачуццi зберагалi каб упарта,
Аддана каб iмкнулiся кахаць,
Бо без кахання нават жыць няварта,
Яго iмпэт патрэбна зберагаць.
Не згiнулi ў чарнобыльскай навале,
Народ яе тужлiвы кубак п'е,
Бяды падобнай болей не зазналi,
Аб гэтым вершы сцiплыя мае.
29.12.1994
579
ВЫРАЙ
Спадае жоўты лiст, ў акно грукоча восень,
А ў сiнiм небе жураўлiны клiн,
У вырай жураўлi маю тугу адносяць,
Цяпер я застаюсь амаль адзiн.
Пара настала, птушкi ў вырай адлятаюць,
Радзiму пакiдаць нялёгка iм,
З надзеяй палкаю прыход вясны чакаюць,
Трываць не ў змозе беларускiх зiм.
З краёў далёкiх, дзе зiмой жыць добра можна,
Дзе корм заўсёды лёгка адшукаць,
Жыццём дзе сытым задаволен шчодра кожны,
Нiколi ў вырай птушкi не ляцяць.
З краiн, дзе цяжка жыць, i дзе зiма
пашкодзiць,
I людзi ў вырай з радасцю ляцяць,
Але вясна для iх нiколi не прыходзiць,
Радзiму будуць толькi ўспамiнаць.
Ляцяць упарта жураўлi, а з iмi гусi,
Ды не хапае сiлы ў вераб'я,
Як адляцяць усе у вырай з Беларусi,
Краiна стане шэрая мая.
Ляцяць не захад чарадой к чужому раю,
Бо не дае свой родная зямля,
Калi зязюлю ў лесе буду чуць, спытаю:
Праз колькi год ўжо адлячу i я?
25.02.1995
631
АДЗIНЫ ШЛЯХ
Рабы. Заўжды адвечныя рабы,
Стаць iншымi не хочам намагацца,
На нашых спiнах выраслi гарбы:
Прад моцнымi мы звыклi нагiбацца.
Чаму зусiм не хочам вольна жыць?
Сваёй не трэба нават нам дзяржавы,
Не ведаем, што з воляю рабiць,
Хоць лiчыцца: народ бясконца правы.
Ды змагары заўжды ў народзе ёсць!
Для перамогi iх занадта мала,
Але, як кажуць, гэта тая косць,
Дзе б паступава мяса нарастала.
Спакон вякоў не быў народ такi,
I змагароў загiнула нямала,
Яны – наш скарб бясцэнны дарагi,
Сумленне i надзея, наша слава.
Але клiч продкаў не пачулi мы,
Рабамi зноў жадаем заставацца,
Нiяк не хочам пакiдаць турмы,
З мiнулым не жадаем развiтацца.
Але чаму амаль усе рабы?
Такiмi продкi не былi нiколi,
Заўжды, каб жылi ў сэрцы без журбы,
Ёсць шлях адзiны – любы шлях да волi.
16.03.1995
704
АДЧУВАЦЬ БЕЛАРУСАМI
Я пачаў беларускую мову вучыць,
Мову рускую ўжо забываю.
Бо прыемна на роднай сваёй гаварыць,
Беларусам сябе адчуваю!
Ў ёй з пяшчотай лакава ўсе словы гучаць,
Размаўляю – як быццам спяваю.
Так цудоўна на мове сваёй размаўляць,
Беларусам сябе адчуваю!
Ў роднай мове славянскiх даўнiн каранi,
Лепей мовы у свеце не знаю!
Ззаду ўжо для народа савецкага днi,
Беларусам сябе адчуваю!
Цудам мы збераглi яшчэ мову сваю,
Я прыхiльнiкаў мовы шукаю.
Прынiмаюць калi прапанову маю,
Я натхненна сябе адчуваю!
Маладой генерацыi справа прыйдзе,
Размаўляюць ужо добра дзецi.
Камунiзму ментальнасць ў нябыт адыдзе,
Беларусь будуць ведаць у свеце!
Нашай мове ў вяках прызначаецца жыць,
Каб мы ўсе размаўлялi на роднай.
Шлях адзiны да волi прад намi ляжыць,
Каб хутчэй стаць краiнай свабоднай!
7.04.1995
726
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ
Якое шчасце незалежным быць заўсёды:
Ў рабоце, у каханнi, у сям'i!
Залежнасць толькi прынясе ў жыццё нягоды,
А хочацца, яны каб не прыйшлi.
Калi знiкае незалежнасць паступова,
Ёсць згода з чужой воляю заўжды,
I стане любаю праз час чужая мова,
Прыгоннiцтва прыходзiць на гады.
Калi спiну згiнаць i падаць на каленi,
Ды прынцыпы свае не баранiць,
Свабоды з кожным годам будзе меней,
I незалежнасць прыйдзецца згубiць.
Як людзi лiчаць, што мець волю непатрэбна,
Жыццё страчае лепшую з асноў,
Сваю свабоду адкiдаць калi ганебна,
Не атрымаем панскую любоў.
Бо даражэй усiх даброт пачуцце волi,
Як воля ёсць, цi час прыйшоў здабыць,
Не след нiкому аддаваць яе нiколi,
Каб потым ўсё жыццё рабом не быць.
Вялiкi цуд – свабоды шчасце для народа,
I Бог, нарэшце, шчасце нам паслаў.
Вялiкай вельмi i жахлiвай будзе шкода,
Калi б свабоду мой народ праспаў.
16.04.1995
829
ВЕЧНЫЯ РАБЫ
Бясспрэчна, кожны можа памылiцца,
Зрабiць ў жыццi зусiм не лепшы ход.
Неверагодна, як магло здарыцца,
Што памылiўся цалкам ўвесь народ?
Добраахвотна рабства захавалi
Ў калiсьцi вольным ад ярма краi.
За волю цяжка продкi ваявалi.
За што ў смяротным гiнулi баi?
Ментальнасць стала iншай у народа:
Адкiнулi дзяржаву, мову, герб.
Хоць цяжка уявiць, ды клiча мода,
Зноў пажадалi молат мець i серп.
Пагоня к лепшай долi больш не клiча,
I мову хочам матчыну забыць,
Амаль ўсе пажадалi «двуязычья»,
Што азначае волю загубiць.
На жаль, ды памыляюцца народы,
Свабоды як магчыма не жадаць?
Цяпер чэчэнцы гiнуць за свабоду,
А мы iмкнемся нi за грош аддаць.
Рабы былi, рабамi i засталiсь,
Нам незнаёма радасць барацьбы,
Чарговы раз зноў цяжка ашукалiсь.
Няўжо мы будзем вечныя рабы?
22.05.1995
861
ЧАМУ ТАК?
Ў Расii нават не чакалi,
Што пажадаем зноў ярма,
Сваю свабоду не прадалi,
Аддаць жадаем задарма.
Iнакш i не магло адбыцца,
Бо страцiў каранi народ,
Адметнасцю не ганарыцца,
А гнецца нiзка, як чарот.
Па густу рабскiя парадкi,
I нарабiлi шмат бяды.
Ды пацiкавяцца нашчадкi,
Чаму глядзелi не туды?
Навошта нам Расiя трэба?
Няўжо не можам самi жыць?
Мо лёгкага жадаем хлеба?
Хто будзе нам яго дарыць?
Калi сляпы вядзе сляпога,
То цяжкай не мiнуць бяды,
Бо будзе з ямамi дарога,
Упасцi прыйдзецца заўжды.
Свабоднай можа стаць дзяржава,
Не хочам воляй даражыць,
Народу трэба вельмi мала,
Бо халуямi звыклi быць.
7.06.1995
909
СВАБОДАЛЮБЫ
Ў паводзiнах калi заўсёды годны,
Лiслiвасцi няма, не б'еш чалом,
То i ў няволi можаш быць свабодным,
Хоць на свабодзе можна быць рабом.
Як думка, быццам свежы вецер, вольна,
Яе нiколi не закабалiць,
Яна ляцiць без перашкод прывольна,
Нiчым не ўдасца думку пакарыць.
Нiколi думак хто сваiх не мае,
З натхненнем пакараецца чужым,
Бясконца той няволю адчувае,
Хаця спрыяльны для яго рэжым.
Калi ў таталiтарнай ўладзе жылi,
Не ўсе схiлялi нiзка галаву,
Таму шасцiдзесятнiкi ўступiлi
Ў нялёгкую з уладай барацьбу.
На ўсiх узроўнях барацьба вялася,
Бо десiдэнты розныя былi,
Iх частка за палiтбюро ўзялася,
А iншыя ў парткамах бой вялi.
Свабодалюбы камунiзм звалiлi,
Дэмакратычны лад не набылi,
Таму i барацьбу не прыпынiлi,
Вядуць яе, як i раней вялi.
2.07.1995
926
АДЗIНЫ ПОГЛЯД
У кожнага каштоўнасцi свае,
Не можа быць для ўсiх адзiнай моды,
Калi адзiн на нешта аж плюе,
Другому падабаецца заўсёды.
Але ёсць рэчы важныя для ўсiх:
Радзiмы любай доля i народа,
Сысцiся трэба ў поглядах сваiх,
К нашчадкам не прыйшла каб потым шкода.
Цудоўна, гаспадарыць як народ,
Калi ёсць незалежная дзяржава,
Нiхто не чынiць цяжкiх перашкод,
Народ ад Бога мае гэта права.
Ды моцныя знаходзiлi рабоў,
Народы ёсць, ў якiх жыве спакуса,
Занадта горкi лёс да нас прыйшоў,
Бясконца рабавалi беларусаў.
Лiтоўцы i палякi, маскалi
Краiну на кавалкi разрывалi,
З усiх бакоў кускi чужой зямлi
Нахабна i без бою забiралi.
Настаў трывожны гiстарычны час,
Амаль здалiся, быў перыяд грозны,
Ды хочацца, нарэшце, каб у нас
Не быў бы погляд на свабоду розны.
11.07.1995
938
БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗIЯ
Верш да мяне не мае дачынення,
Хоць мова беларуская, ды змест
Не выклiкае у душы натхнення,
Як славяць прыгажосць далёкiх месц.
Навошта вершы пра чужыя вёсны,
Калi прыходзяць кожны год свае?
Замежныя чаму чаруюць сосны,
А родны край натхнення не дае?
Звычайна, вельмi добра прагуляцца,
Прывезцi свае вершы з-за мяжы,
Ды сэрцам лепш з Радзiмай заставацца
I пра яе складаць свае вершы.
Вандроўнiкаў-паэтаў ёсць нямала,
Але зачым шукаць ў жыццi прыгод?
Пiсаць заўсёды трэба, як Купала,
Пра шматпакутны родны свой народ.
Такое ж, як у iншых, наша неба,
Прастор палёў, лясоў i гоман рэк,
I для народа песнi складаць трэба,
Жыве не толькi хлебам чалавек.
Для добрых вершаў мовы надта мала!
Каб з вуснаў пачалi яны гучаць,
Паэзiя каб ўсенароднай стала,
Ў ёй трэба беларускасць адчуваць.
18.07.1995
939
ТРЭБА ПЕСНI
Ў паэзii стварыўся вузкi свет:
Паэты пiшуць, людзi не чытаюць.
Цi вiнаваты ў вынiку паэт,
Што сэрцам прыгажосцi не ўспрымаюць?
Калi верш кволы песняю назваць,
Нiхто нязграбны тэкст не заспявае,
Як верш не будзе радасць вылучаць,
Жыццё народа як не адбiвае.
Каб сваю мову палюбiў народ,
Нiколi прымушаць сiлком не трэба,
Каб не стваралась штучных перашкод,
Жадалi б песнi, як жадаюць хлеба.
Пра парсючка, што бульбачку грызе,
Ў сяброўскiм заспявае хто застоллi?
Пры вельмi значнай аўтара вазе
Не будуць гэту песню пець нiколi.
Пра Яся, канюшыну што касiў,
Заўсёды песня застаецца з намi,
Народ пяшчотна песню палюбiў
Пра Янку i Алёну з ручнiкамi.
Каб засвяцiлась радасць у вачах,
Складаць паэтам трэба дзiва-песнi,
Праз песню да народа мовы шлях:
Любоў да мовы i яе прадвесне.
18.07.1995
955
ЦI ПРОЙДЗЕ ЗIМА?
Журботны вельмi жураўлiны крык,
Як чарада у вырай адлятае,
Хоць журавель апошнi з вiду знiк,
Туга душу няшчадна разрывае.
Душа сумуе жудасна, калi
Радзiму на час доўгi пакiдаюць,
Таму заўжды курлычаць жураўлi,
Апошнi позiрк на зямлю кiдаюць.
Затое ўцеха ёсць i ў iх душы,
Што скончыцца зiма, яны вярнуцца,
Ў бясконцых сумных думах з-за мяжы
Iм хочацца Радзiмы дакрануцца.
Каб на Радзiме можна было жыць,
То журавы зусiм не адляталi,
Зямлю сваю працягвалi любiць,
Але ляцелi ад яе ўсё далей.
Так адлятаюць людзi ў даны час,
Знайсцi хутчэй каб шчасце i свабоду,
Зусiм энтузiазм, нарэшце, згас,
Ляцяць, не нарабiць сабе каб шкоду.
Час пройдзе, i вярнуцца журавы,
Закон такi адвечны у прыроды.
Паехаў хто, магчыма, i правы,
Зiма для нас, напэўна, назаўсёды.
26.07.1995
Апошні верш тэмы Home Page Змест