8. Вершы аб марах

 

Анатолій Балуценка

http://ab24b.narod.ru

 

 

5021     МАРА АБ ШЧАСЦI

 

Хай лёс падаруе бяду незнарок

Ці iншыя прыйдуць напасцi,

Апошнi пакуль не зрабiў яшчэ крок,

Жыве ў душы мара аб шчасцi.

 

30.01.2001

 

Home Page     Змест

 

5030     ТУМАН З МРОI

 

Здаваўся чыстым, як раса, раман,

I месца ў iм не знойдзецца пакутам,

Ды з мроi як рассеяўся туман,

То ява апынулась з чорным брудам.

 

31.01.2001

 

Home Page     Змест

 

5043     БЯСКОНЦЫ ГУШЧАР

 

Ззяла вясёлка ад радасных мар,

Ява сустрэла сурова:

Цяжка iсцi праз бясконцы гушчар,

Клiча наперад дуброва.

 

2.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5048     ДАПАМАГЧЫ МАРЫ

 

Заўсёды ява значна горай мары,

Ўдзень ў мары сонца, зорачкi ўначы,

Наяве неба зацягнулi хмары.

Як мары явай стаць дапамагчы?

 

3.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5055     ВЫНIК

 

Выхоўваць iмкненне да мары –

Як лашчыць i песцiць вужа,

Хоць вабяць цудоўныя чары,

Ды ў вынiку стогне душа.

 

4.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5125     У ЛЕТУЦЕННЯХ

 

Лячу ў летуценнях бясконца,

Бо iх удалось зберагчы,

Мне ўдзень усмiхаецца сонца,

I зорачкi свецяць ўначы.

 

17.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5176     ХВАЛI ПЯШЧОТЫ

 

Пяшчоты хвалi з радасцю лаўлю,

Яны, як божы дар, нябачна льюцца,

Глядзець у глыбiню вачэй люблю...

Звiнiць будзiльнiк, i пара прачнуцца.

 

23.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5197     ВЯРШЫНI МАР

 

Вяршынi моцна вабiлi бясконца,

Яны былi вяршыняй ўзнёслых мар,

Здавалась, там заўсёды ззяе сонца,

Але яны ў снягах i шапках хмар.

 

27.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5206     ЧАРЫ ЛЕТУЦЕННЯЎ

 

Лепей прытулак знайсцi для сябе,

Хай разбураюцца мары,

З iмi рэальнасць заўжды ў барацьбе,

Ды ў летуценнях ёсць чары.

 

28.02.2001

 

Home Page     Змест

 

5279     ЧОРНЫ ВЕТРАЗЬ

 

Свiння заўсёды знойдзе сабе гразь,

У спёку цень шукаюць ўсе ад стомы,

Бо ў марах толькi чорны быў ветразь,

Ветразь пунсовы нават невядомы.

 

12.03.2001

 

Home Page     Змест

 

5281     МРОI

 

Сапраўднасць чарней чорнай ночы,

Ды светлыя мары штодня,

Лёс гiблай далiнаю крочыць,

Ды ў мроях заўжды вышыня.

 

13.03.2001

 

Home Page     Змест

 

5316     ВЯСНОВЫЯ МРОI

 

Мроi не хочуць прыходзiць мне новыя,

Тыя ж, нязменныя, зноў,

Сэрца хвалююць мне мроi вясновыя

Толькi адны – пра любоў.

 

17.03.2001

 

Home Page     Змест

 

5343     МАРА I САПРАЎДНАСЦЬ

 

Зусiм някепскi, нават добры лёс,

Але незадаволенасць на твары,

Бо мара уздымала да нябёс,

Але сапраўднасць значна горай мары.

 

21.03.2001

 

Home Page     Змест

 

5346     ЯК КРЫШТАЛЬ

 

Як крышталь, заўжды чыстыя мары,

Як дзiвосны нябачаны цуд,

Летуценняў сканчаюцца чары,

Бо навокал i гразь ёсць, i бруд.

 

22.03.2001

 

Home Page     Змест

 

5385     СУРОВАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ

 

У марах i iмкненнях – мiражы,

У светлых думках – толькi аптымальнасць,

Расплата – цяжкi смутак на душы,

Бо ёсць яшчэ суровая рэальнасць.

 

29.03.2001

 

Home Page     Змест

 

5401     У МАРАХ

 

У марах i добра, i шчасна,

Бо яркiя зоркi ўначы,

I ўдзень свецiць сонейка ясна.

Як iх назаўжды зберагчы?

 

30.03.2001

 

Home Page     Змест

 

5616     ВАБIЦЬ МАРА

 

Вабiць, як каханне, мяне мара,

I душы спакою не дае,

На шляху стаiць атруты чара,

Вып'ю, каб ажыццявiць яе.

 

25.04.2001

 

Home Page     Змест

 

5634     ЖЫВУ МАРАЮ

 

Хай не хапае для душы цяпла,

Бо свет вакол не вельмi справядлiвы,

Ды iснасць сэнс цудоўны набыла:

Я мараю жыву i з ёй шчаслiвы.

 

28.04.2001

 

Home Page     Змест

 

5693     ЖЫЦЦЁВАЯ МАРА

 

Вясной гняздо упарта птушка ўе,

I для кахання знойдзе сабе пару,

Каб птушаняткi выраслi свае,

Жыццёвую ажыццяўляе мару.

 

5.05.2001

 

Home Page     Змест

 

5717     ВЫСОКI СЭНС

 

Ўзляцела мара пад аблокi,

Каб для душы спакой здабыць,

Ў імклівым русе сэнс высокi,

Бо ён дае надзеi жыць.

 

8.05.2001

 

Home Page     Змест

 

5725     ДАЛЁКI КРАЙ

 

Бясконца вабiць край далёкi,

Ў дзiвосных марах ён штодня,

Але такiя ж там аблокi,

Такая ж сонца цеплыня.

 

9.05.2001

 

Home Page     Змест

 

5854     МАРЫ I ЯВА

 

Не даюць спакою мары,

Ў марах – рыцар малады,

Вiртуальныя пажары

Ява гасiць без вады.

 

29.05.2001

 

Home Page     Змест

 

5930     ЗАЛАТАЯ КРЫНIЦА

 

Колькi хочаш навокал вады,

Але ў снах – залатая крынiца,

Чысцiнёй яна вабiць заўжды,

З яе ў марах жадаю напiцца.

 

6.06.2001

 

Home Page     Змест

 

5933     СIНЯВОКАЕ ШЧАСЦЕ

 

Чакала лёс цудоўны без замiнкi,

Бо шчасце сiнявокае у мар,

Ды хутка хмарай сталi аблачынкi

I паказалi свой счарнелы твар.

 

7.06.2001

 

Home Page     Змест

 

5965     ПРАМЕНЬЧЫК СОНЦА

 

Няма чароўных светлых мар,

Бо хмары затулiлi неба,

Праменьчык сонца каб на твар

Хоць зрэдку клаўся, надта трэба.

 

11.06.2001

 

Апошні верш тэмы           Home Page     Змест

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz